Сляза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема ўтварэння слёз

Сляза (мн.л. — слёзы) — вадкасць, якую выпрацоўвае слёзная залоза вока млекакормячых. Празрыстая, злёгку апалесцыруе, мае слабашчолачную рэакцыю. Асноўную частку (да 99 %) складае вада, астатняе — неарганічныя рэчывы (хларыд натрыю, карбанат натрыю і магнію, а таксама сернакіслы і фосфарнакіслы кальцый). Бактэрыцыдныя ўласцівасці слязам надае фермент лізацым, хелатуючы жалеза бялок лактаферын. У склад слёз уваходзіць 0,1 % іншых бялкоў.