З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сляпні[2] (Tabanidae) — сямейства насякомых падаатраду прамашыўных караткавусых двухкрылых. Дарослыя самкі многіх прадстаўнікоў - кампанент гнюса. Шматлікія ў лясной зоне, стэпах і пустынях, але звычайна трымаюцца па берагах рэк і азёр, дзе развіваюцца лічынкі многіх відаў. У сусветнай фауне апісана каля 3750 відаў, якія аб'ядноўваюць прыкладна ў 200 родаў; на тэрыторыі Беларусі 60 відаў з 8 родаў. Выкапнёвыя сляпні вядомыя з часоў алігацэну.
Зноскі
- ↑ Teskey, H. J. The horse flies and deer flies of Canada and Alaska (Diptera: Tabanidae). The insects and arachnids of Canada, Part 16. Ottawa: Agriculture Canada, 1990, 381 p. Текст (англ.) (Праверана 19 сакавіка 2012)
- ↑ Сляпні/Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.37