Сліва дамашняя
| Сліва дамашняя | ||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
|
Prunus domestica L. |
||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Сліва дамашняя (Prunus domestica), пладовае дрэва роду сліва сямейства ружакветных.
Дрэва вышынёй да 10 м. Лісце чараньковае, эліптычнае або яйкападобнае. Кветкі белыя або зеленаватыя, адзіночныя або па 2-3 ў суквеццях. Плод — касцянка з мясістым каляплоднікам. Плады ўтрымліваюць цукры, арганічныя кіслоты, вітаміны В, С, К, караціны.
У дзікім стане не сустракаецца і, як мяркуюць, з'яўляецца гібрыдам цёрну (найбольш пашыранага дзікага віду слівы) і алычы. Такама розныя формы слівы маглі ўтварыцца ад розных падвідаў цёрну і алычы шляхам паўторнай гібрыдызацыі з гэтымі відамі.
На Беларусі сліва дамашняя культывуецца па ўсёй краіне. Пачынае пладаносіць на 3-4-ы год. Перыяд гаспадарчага выкарыстання 12-15 гадоў. Плады выспяваюць у канцы жніўня-верасні.
Асноўны шкоднік — слівавая пладажэрка.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
Літаратура [правіць]
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.