Смага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
В.-А. Бугеро. Смага (1886)

Смага — фізіялагічнае адчуванне, якое адносіцца да разраду агульных пачуццяў і служыць сігналам таго, што арганізм мае патрэбу ў вадзе.

Сімптомы[правіць | правіць зыходнік]

Збядненне цела вадой вядзе да адчування гарачыні і сухасці ў глотцы, распаўсюджваецца на ўвесь рот і вусны. Рот, язык, вусны робяцца сухімі. Слізістая абалонка іх чарсцвее, робіцца шурпатай, можа нават трэскацца; сліна робіцца густой, клейкай, язык рухаецца з цяжкасцю і ён ліпне да нёба. Далей да паказаных з'яў далучаюцца непрыемнае пачуццё сцягвання глоткі і спякота ў сферы паражніны рота і вуснаў, а пасля да гэтых мясцовых з'яў далучаюцца пачашчаны пульс і дыханне, агульны ліхаманкавы ўзбуджаны стан з неспакоем і трызненнем і сухой гарачай скурай.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]