Аблога Смаленска (1609—1611)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Смаленская абарона, 1609-1611)
Абарона Смаленска ад палякаў (мастак Б. А. Чорыкаў
Аблога Смаленска войскамі Рэчы Паспалітай

Аблога Смаленска 1609 — 1611 — аблога войскамі Рэчы Паспалітай рускага гарнізона Смаленска падчас Вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў. Працягвалася амаль два гады.

Улетку 1609 Рэч Паспалітая пачала ваенныя дзеянні супраць Расіі. Яе армія ўступіла на Смаленшчыну, і першым горадам на шляху паспалітага рушання апынуўся Смаленск. Першыя атрады, узначаленыя канцлерам Літоўскага княства Львом Сапегам падышлі да горада 9 верасня 1609 года і пачалі яго аблогу. Смаленск абаранялі гарнізон з 5,4 тысячы чалавек пры 200 гарматах і ўзброеныя гараджане. Кіраваў абаронай рускі ваявода М. Б. Шэін. З боку Рэчы Паспалітай было ўзначалена Жыгімонтам III 12,5-тысячнае войска пры 30 гарматах і 10 тысяч запарожскіх казакоў.

Першы штурм працягваўся 2527 верасня, але быў адбіты. Няўдачай скончыліся таксама спробы палякаў і ліцвінаў пракапаць падземныя хады ўзімку 1609/1610 гадоў у крэпасць. Хады былі выяўлены, і ў выніку шэрагу сутыкненняў, палякі і ліцвіны былі з іх выцесненыя, а самі тунэлі падарваныя. Па меркаванні савецкага ваеннага гісторыка Е. А. Разіна, гэта быў першы ў гісторыі ваеннага мастацтва падземны бой[1]. Пасля гэтага Жыгімонт III прыступіў да працяглай аблогі. Абаронцы крэпасці здзяйснялі шматлікія вылазкі, стала трывожачы польскія войскі. Падчас адной з такіх вылазак шэсць смалянаў захапілі ў польскім лагеры каралеўскі сцяг і шчасна вярнуліся ў Смаленск[2]. Акрамя таго, у тылу польскі войскаў дзейнічалі сялянскія партызанскія атрады.

24 чэрвеня 1610 года пад Клушына быў разгромлены руска-шведскі атрад ШуйскагаДэлагардзі, які ішоў на дапамогу гораду, у польскі лагер была дастаўлена аблогавая артылерыя. Гэта дало магчымасць Жыгімонту III актывізаваў баявыя дзеянні: штурмы прадпрымаліся 19 ліпеня, 20 ліпеня, 11 жніўня, 21 лістапада. Усе яны былі адбіты абаронцамі горада. Нясучы значныя страты, палякі ізноў перайшлі да аблогі. Няўдачай скончыліся і перамовы аб капітуляцыі з абаронцамі ў верасні 1610 і сакавіку 1611 года.

Да лета 1611 года ў жывых засталіся каля 200 салдат і каля 8 тысяч жыхароў. Вырашальны штурм пачаўся ў ноч на 3 чэрвеня са ўсіх бакоў. Шэін са сваім атрадам уступіў у бой з палякамі, якія спрабавалі пракрасціся ў горад скрозь прабоіну ў адной са сценаў. У гэтым бою ён быў паранены і патрапіў у палон. Між тым гараджане, нягледзячы на лікавую перавагу ворага працягвалі ваяваць, і апошнія абаронцы горада занялі Успенскі сабор, дзе захоўваліся значныя запасы пораху і падарвалі яго разам з сабой і наступаючымі палякамі.

Агульныя страты, панесеныя польскімі войскамі склалі каля 30 тысяч чалавек. Вялікія страты і стомленасць войскаў не дазволілі Жыгімонту зрушыцца на дапамогу суайчыннікам у Маскве (якія былі разбіты), і ён вярнуўся ў Польшчу. У выніку ўзяцця горада, ён на 43 года патрапіў пад уладу Рэчы Паспалітай.

Абарона Смаленска 16091611 гадоў з'яўляецца адной з самых працяглых абарон горада ва ўмовах суцэльнай блакады ва ўсёй расійскай гісторыі.

Зноскі

  1. Разин Е. А. История военного искусства. — Т. III. — М.: Воениздат. 1961
  2. Соловьев С. История России с древнейших времен. — Кн. IV. — М.: Изд-во социально-экономической литературы, 1960

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]