Смаленска-Маскоўскае ўзвышша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Смаленска-Маскоўскае ўзвышша — узвышша, якое размяшчаецца на тэрыторыі Яраслаўскай, Уладзімірскай, Маскоўскай і Смаленскай абласцей Расіі, а таксама Віцебскай вобласці Беларусі. Працягнулася з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад беларускага горада Орша да Юр’ева-Польскага. Складаецца са Смаленскага і Маскоўскага ўзвышшаў. Мае даўжыню каля 500 км, найвышэйшы пункт — 320 м (у паўночна-ўсходняй частцы Смаленскай вобласці). Рэльеф узгорысты, эразійна-марэнавы.

Узвышша дрэнуецца рэкамі басейна Дняпра (на захадзе) і Волгі (на ўсходзе). Пакрытая змяшанымі лясамі (пераважаюць елка і бяроза). Глебы — дзярнова-падзолістыя суглінкавыя. Частыя тарфяныя балоты.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]