Смальта
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Смальта (ад ням. Smalte або Schmalte, ад schmelzen - плавіць, італ. Smalto - эмаль) — можа азначаць ярка-сінюю фарбу, атрыманую з крэмневай кіслаты і кобальту; або каляровае штучнае шкло, вырабленае па спецыяльных тэхналогіях выплаўлення з даданнем аксідаў металаў, роўна як і кавалачкі рознай формы, атрыманыя з яго метадам калкі або рэзкі. Кавалачкі смальты з'яўляюцца традыцыйным матэрыялам для стварэння мазаічных пано. На Беларусі смальта вядомая з 11 стагоддзя (Полацк).
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| Гэта пачатак артыкула пра шкло. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула па мастацтве. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |