Смалявіцкі раён
| Герб |
Сцяг |
| Краіна | Беларусь |
| Уваходзіць у | Мінская вобласць |
| Адміністрацыйны цэнтр | Смалявічы |
| Афіцыйныя мовы | Родная мова: беларуская 73,24 %, руская 23,78 % Размаўляюць дома: беларуская 34,58 %, руская 58,11 %[1] |
| Насельніцтва (2009) |
42 917 чал.[1] (9-е месца) |
| Шчыльнасць | 30,72 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 90,72 %, рускія — 6,58 %, украінцы — 1,05 %, іншыя — 1,65 %[1] |
| Плошча | 1 394,14[2] км² (16-е месца) |
| Часавы пояс | UTC+2 |
| Афіцыйны сайт | |
Смаляві́цкі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Мінскай вобласці. Утвораны 17 ліпеня 1924, скасаваны 25 снежня 1962 г. і зноў утвораны 6 студзеня 1965 г. Падзелены на 9 сельскіх саветаў.
Змест |
Геаграфічнае становішча[правіць]
Працягласць з поўначы на поўдзень — 43 км, з захада на ўсход — 42 км. Мяжуе з Мінскім, Барысаўскім, Бярэзінскім, Лагойскім раёнамі Мінскай вобласці.
Прырода[правіць]
Значная частка раёна размешчана ў межах Мінскага ўзвышша, на паўднёвым усходзе — Цэнтральнабярэзінская раўніна. Пераважаюць вышыні 170—200 м, максімальная 266 м (каля в. Карпілаўка).
Галоўныя рэкi — Гайна з прытокам Усяжа; Пліса, Вуша, Волма (з Глебкаўкай). Азёры Судобле, Вялікае, Малое. Створаны Пятровіцкае, Смалявіцкае, Жодзінскае, Дуброўскае вадасховішчы.
На тэрыторыі Смалявіцкага раёна выяўлены 7 радовішчаў торфу, 4 — пяскова-жвіровага матэрыялу, 3 — будаўнічых пяскоў. Залягае шмат сыравіны для вытворчасці цэглы.
Возера Судобле мае найвялікшую з беларускіх азёр магутнасць адкладаў сапрапелю (доннага глею) — 30 метраў.
Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,9 °C. Ападкаў 685 мм. Вегетацыйны перыяд — 186 дзён.
Лясы (33 % тэрыторыі раёна) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Біялагічныя заказнікі дзяржаўнага значэння — Пекалінскі і Валмянскі.
Насельніцтва[правіць]
На тэрыторыі раёна знаходзіцца каля 190 населеных пунктаў.
Колькасць насельніцтва:[3]
- 2000 — 46 тыс.
- 2001 — 45,5 тыс.
- 2008 — 43,2 тыс.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць]
Раён падзелены на 11 сельскіх саветаў і 1 пасялковы (Зялёнаборскі).
- г. Смалявічы.
- Пліскі сельсавет: цэнтр — в. Зарэчча, вёскі Верхняе Возера, Восава, Дзямідава Жэсць, Лаўля, Ліпкі, Малыя Ліпкі, Палявая, Пліса, Сакаўка; пасёлкі Акцябрскі, Пеліка, Цэнтральны, Чарніцкі.
- Прылепскі сельсавет: цэнтр — в. Усяжа, вёскі Аношкі, Вішня, Высокае, Дуброва, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Кудрышчына, Ляды, Прылепская Усяжка, Прылепы, Прыстрамы, Рудня, Тадуліна.
- Пятровіцкі сельсавет: цэнтр — в. Пятровічы, вёскі Быкачана, Бярозавая Гара, Волма, Дзяхань, Загор'е, Задвор'е, Зарэчча, Заямнае, Зялёны Лужок, Каліта, Куляшоўка, Лазовы Куст, Лукова, Першамайская, Плюшчай, Узбарогі, Чырвоны Лужок; хутар Самсонаўка.
- Смалявіцкі райсавет: цэнтр — г. Смалявічы, вёскі Восава, Калюга, Крыніца, Плішчына, Рабы Слуп, Уборкі, Чорны Лес.
- Усяжскі сельсавет: цэнтр — пасёлак Усяж, вёскі Емяльянава, Каменка, Вялікая Каменка, Крывая Бяроза, Куркава, Малая Каменка, Навадвор'е, Напалкі, Трубічына, Узбярэжжа, Шпакоўшчына.
- Юр'еўскі сельсавет: цэнтр — в. Юр'ева, вёскі Антаполле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава, Юзафова.
Гаспадарчая дзейнасць[правіць]
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, птушкагадоўлі і агародніцтве. Развіта свінагадоўля і авечкагадоўля. Вырошчваюцца зерневыя і кармавыя культуры, а таксама бульба.
Прадпрыемствы машынабудаўнічай, металаапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, паліўнай, харчовай прамысловасці. У Жодзіна працуе РУПП «Беларускі аўтамабільны завод».
Дзейнічае Смалявіцкая ГРЭС. Каля вёскі Емяльянава знаходзіцца станцыя спадарожнікавай сувязі «Тэлепорт».
Транспарт[правіць]
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгунка і аўтамабільная дарога Мінск — Масква, аўтадарогі на Чэрвень, Лагойск, Мар'іну Горку, Рудзенск.
На поўдні раёна размясціўся Нацыянальны аэрапорт "Мінск".
Культура, адукацыя, друк[правіць]
Мясцовая прэса прадстаўлена газетай "Край Смалявіцкі". Наклад - каля 5 тыс. асобнікаў (2009), гл. Край Смалявіцкі.
Славутасці[правіць]
Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва:
- будынак бровару (пачатак XX ст.) у в. Алесіна,
- вадзяны млын (пачатак XX ст.) у в. Высокае,
- Свята-Янаўская царква (1772) у в. Дамашаны,
- Свята-Касма-Даміянаўская царква (1850) у в. Драчкава,
- Свята-Георгіеўская царква (1907) у в. Забалацце,
- былая ўніяцкая Свята-Дабравешчанская царква і базыльянскі кляштар у в. Ляды,
- Свята-Нараджэння-Богародзіцкая царква (1905) у в. Пліса,
- парк (канец XІX ст. — пачатак XX ст.) у в. Шыпяны.
Выбітныя асобы[правіць]
- Ігнат Дуброўскі (1906) — беларускі пісьменнік, навуковец у галіне сельскай гаспадаркі (нарадзіўся ў вёсцы Дуброва)
- Канстанцін Ельскі (1837—1896) — беларускі батанік, заолаг, географ, геолаг і падарожнік (нарадзіўся ў вёсцы Ляды)
- Антаніна Кошаль — алімпійская чэмпіёнка, (Мюнхен, 1972, спартыўная гімнастыка), заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь
- Марына Лобач (1970) — алімпійская чэмпіёнка (Сеул, 1988, мастацкая гімнастыка)
- Таццяна Мархель — народная артыстка Беларусі (нарадзілася ў вёсцы Шпакоўшчына)
- Мікола Нікановіч (1902—1944) — беларускі пісьменнік (нарадзіўся ў вёсцы Кляннік)
- С. Ф. Акуліч (1934, в. Юзафова) — Герой Сацыялістычнай Працы
- А. А. Аляхновіч (1914, в. Дабраводка — 1979) — савецкі лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны
- Я. Р. Слонскі (1886, в. Юр'ева — 1943) — удзельнік Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза[4]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ без Жодзіна
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 22. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 22, 46—47. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць]
- Сайт "Смалявічы"
- Смалявіцкі раённы выканаўчы камітэт (на рускай мове)
- Смалявіцкі раён на сайце Мінскага аблвыканкама (на рускай мове)
- Мапы і агульныя звесткі на emaps-online
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Смалявіцкага раёна на сайце "Дорогами Беларуси"
- Славутасці на партале globus.tut.by (на рускай мове)
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Гарады Беларусі
| Смалявіцкі раён | ||
|---|---|---|
| Гарады | Смалявічы | |
| Сельсаветы | Азярыцка-Слабадскі с/с • Драчкоўскі с/с • Забалоцкі с/с • Жодзінскі с/с • Курганскі с/с • Пекалінскі с/с • Пліскі с/с • Смалявіцкі р/с • Усяжскі с/с • Юр'еўскі с/с | |
| Пассаветы | Зялёнаборскі п/с | |
| Адміністрацыйны падзел Мінскай вобласці | ||
|---|---|---|
| Раёны | Барысаўскі • Бярэзінскі • Валожынскі • Вілейскі • Дзяржынскі • Капыльскі • Клецкі • Крупскі • Лагойскі • Любанскі • Маладзечанскі • Мінскі • Мядзельскі • Нясвіжскі • Пухавіцкі • Салігорскі • Слуцкі • Смалявіцкі • Старадарожскі • Стаўбцоўскі • Уздзенскі • Чэрвеньскі | |
| Іншае | Жодзіна (горад абласнога падпарадкавання) • Мінск (асобная адзінка) | |