Смалянка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Смалянка | |||||||||||||
Смалянка двухдомная (Melandrium dioicum)
|
|||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Царства: | |||||||||||||
| Аддзел: | |||||||||||||
| Клас: | |||||||||||||
| Парадак: | |||||||||||||
| Сямейства: | |||||||||||||
| Род: |
Смалянка |
||||||||||||
| Навуковая назва | |||||||||||||
|
Melandrium Roehl., 1812 |
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Смалянка, смолка (Melandrium) — род кветкавых раслін сямейства гваздзіковых.
Каля 100 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 2 віды cмалянка белая (Melandrium album), народныя назвы панчошнік, светнік, трапляецца часта ў пасевах, каля жылля, і cмалянка двухдомная (Melandrium dioicum), народная назва шчаўкушкі, расце па хмызняках і ярах.
Адна-, двух-, і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёю да 1 м з залозістым або простым апушэннем. Лісце супраціўнае, суцэльнае, прыкаранёвае звужана ў чаранок, сцябловае — сядзячае. Кветкі белыя, чырвоныя, светла-пурпурныя ў паўпарасоніках. Плод — каробачка.
Лекавыя, дэкаратыўныя расліны, некаторыя пустазелле.
Літаратура [правіць]
- Скуратовіч А. Смалянка // БелЭн у 18 т. Т. 15. Мн., 2002.