Вёска Смаляны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Смаляны
Смаляны
Герб
Каардынаты Каардынаты: 54°36′00″ пн. ш. 30°04′00″ у. д. / 54.6° пн. ш. 30.066667° у. д. (G) (O) (Я)54°36′00″ пн. ш. 30°04′00″ у. д. / 54.6° пн. ш. 30.066667° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна
Вобласць
Раён
Насельніцтва
593 чалавека (2010)
Часавы пояс
Паштовы індэкс
211014
Смаляны (Беларусь)
Смаляны
Смаляны
Смаляны (Віцебская вобласць)
Смаляны
Смаляны

Смаля́ны — вёска ў Беларусі, на рацэ Дзярноўка. Цэнтр сельсавета Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзяцца за 20 км на паўночны захад ад Оршы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смаляны; каля аўтамабільнай дарогі Орша — Лепель. Стаяць на рацэ Дзярноўка.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

На думку краязнаўца А. Шынкевіча, тапонім «Смаляны» ўтварыўся ад слова «смала», якую тут некалі гналі ў мясцовых смалакурнях. Тым часам гісторык А. Мяцельскі лічыць, што назва паселішча мае сувязь з яго размяшчэннем на мяжы Полацкага і Смаленскага княстваў[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Смаляны — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны, да нашага часу тут захаваліся руіны замка князёў Сангушкаў Белы Ковель.

Першы пісьмовы ўспамін пра Смаляны як маёнтак у Аршанскім намесніцтве, уладанне князя С. Бельскага, датуецца 1484 годам. У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) мястэчка ўвайшла ў склад Аршанскага павета Віцебскага ваяводства.

У розныя часы Смаляны знаходзіліся ў валоданні князеў Курбскіх(руск.) бел., Астрожскіх, Сангушкаў і іншых. Да 1626 года князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які пацярпеў ад ваенных дзеянняў у часе Трынаццігадовай і Вялікай Паўночнай войнаў. Аднак сапраўдны заняпад замка пачаўся ў канцы XVIII стагоддзя, а ў сярэдзіне XIX стагоддзя пасля Паўстання 1830—1831 гадоў новы гаспадар паселішча калежскі асэсар Васіль Сямёнаў прадаў збудаванне на цэглу[2].

Статус мястэчка Смаляны мелі з 1678 года. У 1680 годзе тут збудавалі мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі ордэна дамініканцаў, а ў 1742 годзе — драўляную ратушу і важніцу.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Смаляны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласці Аршанскага павета. У 1792 годзе тут збудавалі драўляную Спаса-Праабражэнскую, а ў 1864 годзе — мураваную Аляксееўскую цэрквы.

У Вайну 1812 года 1314 лістапада пад Смалянамі адбылася бітва(руск.) бел. паміж расійскімі і французскімі войскамі. У 1877 годзе мястэчка наведаў мастак Н. Орда, які замаляваў магілу Тамаша Зана.

На 1880 год у Смалянах было 252 будынкі, 55 крамаў, 4 царквы, касцёл, 4 малітоўныя дамы, сінагога. У 1900 годзе адкрылася сельскагаспадарчая школа. У пачатку XX стагоддзя існавалі гарбарны і цагельны заводы, бальніца, аптэка, народная чытальня, пошта, вадасховішча з дамбай і шлюзамі, дзе гадавалі карпаў.

У 18951914 дзейнічала Смалянская спіртаачышчальная фабрыка. Мела паравыя машыны. У 1895 выдаткавана 31 тыс. пудоў жыта, 46 тыс. пудоў ячменю, 11 293 тыс. пудоў бульбы. У 1913 працавала 55 рабочых, выраблена 3 млн градусаў спірту.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І з'езду КП(б) Беларусі Смаляны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 Смаляны вярнулі БССР, дзе яны зрабіліся цэнтрам сельсавета Аршанскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі.

У час Вялікай Айчыннай вайны ў Смалянах існавала гета(руск.) бел., вязні якога былі растраляныя 5 кастрычніка 1942 года. Загінула 560—610 яўрэеў[3] (паводле іншых звестак — 800[4]). Выратаваўся толькі Каган Навум, які пасля ўступіў у партызанскі атрад.

Станам на 1999 тут было 537 гаспадарак. У наш час у Смалянах дзейнічае толькі драўляная праваслаўная Спаса-Праабражэнская царква 2-й паловы XVIII стагоддзя.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Смалянах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Каля Смалянаў (за 200 м на поўдзень ад вёскі) праходзіць шаша Р15 (Орша — Лепель)

Турыстычная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Святаслаў Асіноўскі. Смаляны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. C. 363.
  2. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. 
  3. Государственный архив Российской Федерации (ГАРФ). — Фонд 7021. — Оп. 84. — Д. 10. — Л. 23, 321.
  4. Местечко Смольяны. Холокост. История общины (руск.) 
  5. Smolany (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 894.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2002. — 552 с.: іл. ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
  • Smolany (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 893—894.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons