Смолка ліпкая

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Смолка ліпкая
Lyccnis viscaria7.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Гваздзікакветныя

Сямейства:

Гваздзіковыя

Род:

Смолка

Від:

Смолка ліпкая

Навуковая назва

Steris viscaria (L.) Raf.

ITIS   523379
NCBI   42042

Смолка ліпкая (Steris viscaria) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя.

Змест

Сінонімы[правіць]

  • Lychnis viscaria L.
  • Lychnis viscosa Scop.
  • Silene viscaria (L.) Jess.
  • Viscaria viscosa (Scop.) Asch.
  • Viscaria vulgaris Bernh.

Апісанне[правіць]

Кветка

Сцябло прамастаячае, цыліндрычнае, простае ці зверху слаба разгалінавае. Вышыня расліны 30—60 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, супраціўнае[1]. Кветкі ружова-чырвоныя, пяціпялёсткавыя, сабраныя ў мяцёлку, памер 1—2 см. Плод каробачка[1][2].

Квітнее ў мае-чэрвені[2].

Арэал і біялогія[правіць]

Шырока распаўсюджаная ў еўрапейскай частцы Расіі, Крыму, Перадкаўказзі, на паўднёвым-захадзе Сібіры і ў Сярэдняй Еўропе. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[2][3].

Святлолюбівая расліна. Расце на пясчаных схілах, узлесках і палянах ў хваёвых барах, на сухіх лугах.[1][2]

Хімічны склад[правіць]

Трава ўтрымлівае сапаніны.[2] Ядавітая расліна.[1]

Значэнне і ўжыванне[правіць]

Адвар травы п'юць пры маткавых крывацёках.[2] Дэкаратыўная расліна[1].

Ахова[правіць]

Згадана ў Чырвоных кнігах Рэспублікі Комі, Масквы, Мурманскай вобласці[1].

Літаратура[правіць]

  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Steris viscaria (L.) Raf.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  3. Steris viscaria