Сміхаўскі вакзал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 50°03′41″ пн. ш. 14°24′32″ у. д. / 50.061389° пн. ш. 14.408889° у. д. (G) (O) (Я)

Платформа. На пуцях стаіць лакаматыў серыі 471
Пуці ў задняй частцы вакзала

Сміхаўскі вакзал (чэшск.: Nádraží Praha-Smíchov або чэшск.: Smíchovské nádraží) — чыгуначны вакзал у раёне Сміхаў (Прага 5) Прагі.

У вакзала знаходзіцца станцыя метро Сміхаўске надражы (руск.: Сміхаўскі вакзал) лініі B.

Першапачаткова вакзал быў пабудаваны ў 1861—62 гадах як канечная станцыя ў Празе ў кірунку Бераўн, Плзень і Хеб. У 1875 годзе ён быў злучаны з Галоўным вакзалам праз Вышаградскі чыгуначны мост. Аднак менш чым праз 100 гадоў, умяшчальнасці вакзала стала не хапаць. Таму будынак быў знесены, а на яго месцы ў 1953—1956 быў пабудаваны новы па праекце Яна Зазваркі (Jan Zázvorka) і Ладзіслава Жака(чэшск.) бел. (Ladislav Žák). Сучасны будынак вакзала мае крытыя платформы і праходы для пасажыраў.

Ззаду вакзала знаходзіцца невялікая асобная станцыя, якая завецца «Smíchov — severní nástupiště» («Сміхаў — паўночная платформа»). Адтуль ездзяць невялікія вагоны па галіне Пражскі Земерынг (чэшск.: Pražský Semmering), якія праязджаюць па віядуках у Глубачапах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]