Снежань

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

СНЕЖАНЬ — апошні, дванаццаты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.

Галоўныя святы ў снежні: Каляды і Новы год.

Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December — дзесяты месяц, бо пэўны час было толькі 10 месяцаў, а студзень і люты былі даданыя пазней.

Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыныпрасинець[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як просинецъ[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907грудзень, у 1908грудзень (дзекабр), у 1909снежань (дзекабр), у 19101912снежань; у далейшым — снежаньад снегу»).[3]

  1. Скарына Ф. Творы:...
  2. Андрей Рымша. [Хронология]...
  3. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.

Літ.:
  • Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я.П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т.2. — Мн., 1967. С.138,139
  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.. ISBN 5-343-00151-3.
На іншых мовах