Снежкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Снéжкі — гульня, у якой удзельнічаюць звычайна дзве каманды, закідваючы адзін аднаго снежкамі. Гульня адбываецца, як правіла, зімой, на працягу перыяду, калі снег добра лепіцца (звычайна падчас адлігі). Уяўляе сабой імітацыю агнявога бою. Сусветны рэкорд па колькасці ўдзельнікаў быў усталяваны 10 лютага 2006 г. у Мічыганскім тэхналагічным універсітэце, у гульні ўдзельнічалі 3745 студэнтаў і дзяцей.[1] Гульня мае розныя мадыфікацыі. Адна з іх — выкарыстанне розных ахоўных збудаванняў (у тым ліку са снегу — снежная крэпасць).

Выявы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]