Снукерны сезон 2013/2014

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Снукерны сезон 2013/2014
Дэталі
Працягласць 6 чэрвеня 2013 — 5 мая 2014
Колькасць турніраў 34
Пераможцы турніраў Трайной Кароны
Чэмпіянат Вялікабрытаніі Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Мастэрс Сцяг Англіі Роні О'Саліван

Снукерны сезон 2013/2014 уяўляе сабой серыю турніраў па снукеру, якія праходзяць у часовым прамежку паміж 6 чэрвеня 2013 і 5 мая 2014.

З гэтага сезону кваліфікацыйныя матчы турніраў праводзіліся на розных арэнах з гледачамі на тэрыторыі Вялікабрытаніі, якія замянілі, такім чынам, класічнае месца правядзення ўсіх адборачных матчаў - Акадэмію Сусветнага снукера ў Шэфілдзе. На трох турнірах, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, адкрытым чэмпіянаце Уэльса і фінальным турніры Players Tour Championship, усе матчы праводзіліся на фінальнай арэне.

Агульны прызавы фонд за сезон перавысіў 8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Чэмпіянат свету, Мастэрс, чэмпіянат Вялікабрытаніі і International Championship былі найбуйнейшымі турнірамі сезону па колькасці прызавых грошай.