З пляцоўкі Вікіпедыя.
Звычайная сойка[1] (Garrulus glandarius) — птушка сямейства крумкачовых атрада вераб'інападобных. Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі, часткова на Далёкім Усходзе і Цэнтральнай Азіі. Насяляе пераважна мяшаныя і лісцевыя лясы, радзей хваёвыя. На Беларусі звычайны аселы і вандроўны від.
Зноскі
- ↑ Сойка звычайная // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.70