З пляцоўкі Вікіпедыя.
Звычайны сом, еўрапейскі сом (Silurus glanis) — буйная прэснаводная бязлускавая рыба сямейства сомавыя (Siluridae) атраду сомападобныя.
Даўжыня цела да 5 м, вага да 300 кг. Цела верацёнападобнае, без лускі. Спіна чорная, бакі жоўта-зялёныя, бруха амаль белае. Скура мяккая, слізкая. Галава вялікая, пляскатая. Рот шырокі, ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю. На верхняй сківіцы пара доўгіх вусікаў, на ніжняй — дзве пары кароткіх. Вочы невялікія. Анальны плаўнік доўгі, зліваецца з закругленым хваставым, тлуставы плаўнік адсутнічае, няпарныя плаўнікі не маюць шыпоў.
Пашыраны ў Еўропе на ўсход ад ракі Рэйн (акрамя басейна Паўночнага Ледавітага акіяна і Балканскага паўвострава) і ў Азіі ў басейне Аральскага мора, ракі Амур.
У Гродзенскай вобласці сустракаецца ў рэках Нёман, Вілія, Ашмянка.
Аселы від, жыве ў глыбокіх месцах. Драпежнік.
Аб'ект промыслу.