Сонечнае зацьменне 1 жніўня 2008 года

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сонечнае зацьменне 1 жніўня 2008 года

Сонечнае зацьменне 1 жніўня 2008 года — поўнае сонечнае зацьменне, якое можна было назіраць часткова на тэрыторыі Беларусі і іншых краін і поўнасцю на тэрыторыі Расіі.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Зацьменне пачалося ў 11:21 па мінскім часе на крайняй поўначы Канады, блізу заліва Куін-Мод. Поўнае зацьменне ў гэтым рэгіёне назіралася ў гарызонце і доўжылася прыкладна паўтары хвіліны. Рухаючыся ва ўсходнім кірунку, месяцовы цень прайшоў праз астравы Канадскага Арктычнага архіпелага і выйшаў у Паўночны Ледавіты Акіян. У 11:51 па Мінску цень апынуўся на тэрыторыі Беларусі.

У 13:02 па мінскім часе зацьменне дасягнула найбольшай фазы (1,02). У гэты час цень знаходзіўся блізу горада Надым Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі (Расія). Працягласць поўнага зацьмення ў гэтай мясцовасці склала 2 хвіліны 27 секунд, Сонца знаходзілася на вышыні каля 33 градусаў над гарызонтам. Рухаючыся далей, цень перасёк усход Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі, захад Томскай вобласці, і ў 13.40 патрапіў ў Новасібірскую вобласць. Праз пяць хвілін найбольшая фаза зацьмення назіралася ў Новасібірску, які апынуўся амаль у цэнтры паласы поўнай фазы. Працягласць зацьмення ў Новасібірску склала 2 хвіліны 19 секунд, вышыня Сонца над гарызонтам — 30 градусаў. Рухаючыся далей на паўднёвы ўсход, цень прайшоў праз Барнавул, Бійск, Горана-Алтайск.

Сонечнае зацьменне ў Мінску

Месяцовы цень пакінуў тэрыторыю Расіі ў 13:59 па Мінску, прабыўшы на ёй каля гадзіны. Закрануўшы сваім бокам тэрыторыю Казахстана, ён далей прайшоў па мяжы Манголіі і Кітая, затым па тэрыторыі Кітая, дзе і пакінуў Зямлю ў 14:22 па Мінску на заходзе Сонца блізу горада Сіань.

Прыватнае зацьменне пачалося ў 11:04 па Мінску ў акіяне блізу канадскай астравы Ньюфаўндленд, а скончылася ў 15:39 па Мінску ў Бенгальскім заліве. Прыватныя фазы зацьмення назіраліся на большай частцы Еўропы (акрамя паўднёвых абласцёў) і Азіі (акрамя крайняга ўсходу), у паўночна-ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі, у Паўночным Ледавітым акіяне і на поўначы Атлантычнага.

На тэрыторыі Беларусі прыватныя фазы зацьмення назіраліся па ўсёй тэрыторыі з максімальнай цёмнай зонай каля 40 %.

Падчас поўнага зацьмення на небе можна было заўважыць найзырчэйшыя зоркі і планеты — злева ад Сонца знаходзіліся Меркурый, Венера, Рэгул, Сатурн і Марс. Венера стала бачная яшчэ да наступу поўнай фазы, Меркурый і Сатурн сталі прыкметныя з пачаткам поўнай фазы, Марс і Рэгул можна было ўбачыць пры ўмовах досыць празрыстай атмасферы.