Сонечны бераг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 42°41′35″ пн. ш. 27°42′30″ у. д. / 42.693056° пн. ш. 27.708333° у. д. (G) (O) (Я) Со́нечны бе́раг (балг.: Слънчев бряг) — найбуйнейшы марскі курорт на ўсходзе Балгарыі.

Размешчаны на заліве ў Чорным моры з пляжам, даўжынёй 10 км і шырынёй у цэнтральнай частцы да 100 м, пакрытым дробным жоўтым пяском. Знаходзіцца паміж гарадамі Варна (90 км) і Бургас (36 км), з'яўляецца часткай горада (абшчыны) Несебр, старая частка якога ўключана ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Балгарыі. Паміж старым Несебрам і Сонечным берагам (да паўночнага ўскрайка) курсуюць гарадскія аўтобусы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Чарнаморскія курорты