Сонца Перу, ордэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ордэн Сонца Перу
PER Order of the Sun of Peru - Knight BAR.png Orden del Sol.jpg
Арыгінальная назва

Orden El Sol del Perú

Краіна

Flag of Peru.svg Перу

Тып

ордэн

Статус

уручаецца

Статыстыка
Дата заснавання

8 кастрычніка 1821 года

Сонца Перу (ісп.: Orden El Sol del Perú) — вышэйшая дзяржаўная грамадзянская ўзнагарода Перу. Найстарэйшы грамадзянскі ордэн у Амерыцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Сонца быў заснаваны 8 кастрычніка 1821 года змагаром за незалежнасць Перу генералам Хасэ Сан-Марцінам пасля ўзяцця Лімы.

Першапачаткова меў тры ступені.

9 сакавіка 1825 года ордэн быў скасаваны па прычыне злоўжыванняў пры ўзнагароджанні ордэнам.

Адноўлены пад назвай Ордэн Сонца Перу у 1921 годзе ў гонар стагоддзя здабыцця незалежнасці Перу. Меў чатыры ступені.

У 1937 годзе дададзена пятая ступень.

Класы[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн складаецца з пяці класаў:

  1. Вялікі Крыж (ісп.: Gran Cruz)
  2. Вялікі афіцэр (ісп.: Gran Oficial)
  3. Камандор (ісп.: Comendador)
  4. Афіцэр (ісп.: Oficial)
  5. Кавалер (ісп.: Caballero)
Ордэнскія планкі
PER Order of the Sun of Peru - Grand Cross BAR.png
Вялікі крыж
PER Order of the Sun of Peru - Grand Officer BAR.png
Вялікі афіцэр
PER Order of the Sun of Peru - Commander BAR.png
Камандор
PER Order of the Sun of Peru - Officer BAR.png
Афіцэр
PER Order of the Sun of Peru - Knight BAR.png
Кавалер

Узнагароджанні[правіць | правіць зыходнік]

Дыплом аб ўзнагароджанні ордэнам (1926 год)

У розны час ордэнам былі ўзнагароджаны старшыня Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР Леанід Ільіч Брэжнеў, канцлер Германіі Ангела Меркель, прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Анатольевіч Мядзведзеў і шматлікія іншыя перуанцы і замежнікі.

Рыцарам Вялікага крыжа ордэна з'яўляецца, у прыватнасці, перуанскі оперны спявак Хуан Дыега Флорэс[1].

Падчас візіту Крысціны Фернандэс дэ Кіршнер у Перу ў сакавіку 2010 года, яна была ўзнагароджана вышэйшай дзяржаўнай узнагародай краіны — ордэн «Сонца Перу»[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]