Соф'я Аляксееўна, царэўна

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Царэўна Соф'я Аляксеевна

Соф'я Аляксееўна (17 (27) верасня 1657 — 3 (14) ліпеня 1704) — руская царэўна, дачка рускага цара Аляксея Міхайлавіча і яго жонкі Марыі Ільінішны Міласлаўскай, у 16821689 гадах рэгент пры малодшых братах Пятры і Іване.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дом Раманавых (да Пятра III)
Раман Юр'евіч Захар'ін
Анастасія,
жонка Івана IV Грознага
Фёдар I Іаанавіч
Мікіта Раманавіч Захар'ін
Фёдар Мікіціч
(патрыярх Філарэт)
Міхаіл Фёдаравіч
Аляксей Міхайлавіч
Аляксей Аляксеевіч
Соф'я Аляксееўна
Фёдар III
Іван V
Ганна Іванаўна
Кацярына Іаанаўна
Ганна Леапольдаўна
Іван VI
Пётр I Вялікі
(2-я жонка Кацярына I)
Аляксей Пятровіч
Пётр II
Анна Пятроўна
Пётр III
Лізавета Пятроўна
Аляксандр Мікіціч
Міхаіл Мікіціч
Іван Мікіціч
Мікіта Іванавіч

Пасля смерці бяздзетнага Фёдара Аляксеевіча брат яго 16-гадовы Іван, слабы фізічна, быў адхілены ад пасаду. Патрыярх Іаакім і баяры абвясцілі царом 10-гадовага Пятра. Баяры Міласлаўскія на чале з Соф'яй вырашылі аспрэчыць уладу.

Соф'я прыйшла да ўлады, абапіраючыся на свайго фаварыта Васілія Галіцына і стральцоў. 15 верасня 1682 стала рэгенткай пры малалетніх братах Іване і Пятры.

Царэўна Соф'я Аляксееўна ў Навадзевічам манастыры. Карціна Іллі Рэпіна

Асабістыя якасці[правіць | правіць зыходнік]

Соф'я была разумнай, уладнай, славалюбівай, ведала польскую мову, латынь і нават складала вершы. Вальтэр гаварыў аб ёй: «Кіраўніца мела шмат розуму, складала вершы, пісала і гаварыла добра, з выдатным выглядам злучала мноства талентаў; усе яны былі азмрочаныя велічэзным яе славалюбствам».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку ліпеня 1682 умелымі дзеяннямі спыніла ў Маскве бунт раскольнікаў: перанесла «спрэчкі аб веры» у палац, у Гранавітую палату, ізаляваўшы тым самым правадыроў старавераў ад натоўпу народа.

Падпісала выгадны для Расіі «Вечны мір» з Польшчай, Нерчынскі дагавор з Кітаем. У 1687 і 1689 пад кіраўніцтвам Васілія Галіцына былі распачатыя паходы супраць крымскіх татараў, але яны былі няўдалыя. У 1687 была створана Славяна-грэка-лацінская акадэмія. 21 ліпеня 1687 у Парыж прыбыла першае рускае пасольства.

Зрыньванне[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1689 Соф'я была зрынутая і саслана ў Навадзевічы манастыр. Падчас стралецкага паўстання 1698 года стральцы, па дадзеных следства, намерваліся паклікаць яе на царства. Пасля прыгнечання бунту Соф'я пастрыжаная ў манашкі пад імем Сусаны. Памерла ў 1704. Пахавана ў Смаленскам саборы Навадзевічага манастыра ў Маскве.