Соф'я Слуцкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
SofiaSlutsk.jpg

Соф'я Слуцкая — княгіня, праваслаўны дзеяч, з роду Алелькавічаў.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Пачынальнікам роду лічыцца Аляксандр (Алелька), сын Уладзіміра кіеўскага, унук Альгерда — вялікага князя літоўскага. Алелькавічы таксама мелі дынастычныя сувязі з вялікімі князямі маскоўскімі, праз Настассю, дачку вял. кн. маскоўскай Соф'і Вітаўтаўны. Дзед Соф'і Слуцкай Юрый вызначаўся набожнасцю: уласнаручна перапісаў Евангелле для Слуцкага Траецкага манастыра, заснаваў багатую бібліятэку. З трох яго сыноў прыхільнасць праваслаўю захаваў толькі старэйшы — бацька Соф'і, князь Юрый IIІ Юр'евіч, які быў жанаты з Кацярынай з роду Кішак. Ад гэтага нядоўгага шлюбу нарадзілася дачка Соф'я — апошняя прадстаўніца Алелькавічаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі кафедральны сабор

У раннім узросце страціла маці, адразу за ёй пайшоў з жыцця і бацька. Апеку над сіратой, якая стала багатай спадчынніцай, прынялі на сябе яе сваякі Хадкевічы: староста жамойцкі Юрый, пасля яго смерці — кашталян віленскі і староста брэсцкі Геранім. Хадкевічы пазычылі ў князёў Радзівілам значныя грашовыя сумы і хацелі выкарыстаць сваю апеку, выплаціўшы даўгі пасагам малалетняй Соф'і, таму і сасваталі 11-гадовую дзяўчынку за нясвіжскага князя Януша Радзівіла, сына віленскага ваяводы Крыштафа. Перад вяселлем абвастрыліся фінансавыя спрэчкі двух кланаў, Хадкевічы скасавалі заручыны сваёй выхаванкі. Аднак Радзівілы рашуча заявілі, што не жадаюць адмаўляцца ад нявесты і падалі на Хадкевічаў у суд. Рашэнне суда на карысць Радзівілаў вельмі ўдарыла па гонару апекуна Соф'і. Новы дзень вяселля прызначылі на 1 кастрычніка 1600 г., на свята Пакрова Багародзіцы. Соф'я Слуцкая і Януш Радзівіл павянчаліся па праваслаўнаму абраду ў адным з сабораў Брэста.

Адразу пасля вяселля княгіні даводзілася падоўгу заставацца адной. Яшуш Радзівіл удзельнічаў спачатку ў шведскай, а пазней — у маскоўскіх войнах. За дванаццаць год, што Соф'я была ў шлюбе, яна шмат апекавала праваслаўю ў ВКЛ, асабліва ў Слуцку, дзе апроч Слуцкага Траецкага манастыра дзейнічала 15 праваслаўных цэркваў. Княгіня не толькі аказвала матэрыяльную і маральную падтрымку духавенству і слуцкім вернікам, якія аб'ядналіся ў Праабражэнскае брацтва, каб процістаяць Берасцейскай уніі, але і сама ўдзельнічала ў яго дзейнасці. Соф'яа выдзяляла сродкі для пабудовы храмаў і шпіталёў для бедных, рабіла паломніцтвы ў святыя мясціны. Соф'і ўдалося пры дапамозе мужа атрымаць каралеўскую грамату, якая забараняла далучэнне праваслаўных вернікаў да Уніі ў яе ўладаннях.

Соф'я, апошняя прадстаўніца Алелькавічаў, 19 сакавіка 1612 г. памерла ў час родаў, пахаваная ў Слуцкім Траецкім манастыры. Хутка сярод гараджан пайшлі чуткі пра цуды, якія адбываліся каля яе труны. Менавіта тады Соф'ю пачалі ўшаноўваць як святую, але кананізавалі толькі ў 1984 г. Цяпер мошчы Соф'і Слуцкай захоўваюцца ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску. Дзень яе памяці адзначаецца 1 красавіка.

Радавод[правіць | правіць зыходнік]

Герб Алелькавічаў
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Уладзімір
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Алелька
?—1454
 
 
 
 
 
 
 
Іван
 
 
Андрэй
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сямён
 
 
 
Міхаіл
 
Еўдакія[1] Феадосія[2] БЕЛЬСКІЯ Глеб
 
Еўдакія
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Васіль Соф'я Аляксандра Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый I
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый II
 
Сямён
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Юрый III
1559—1586
Сямён-Ян
?—1592
Аляксандр
?—1591
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Соф'я
1585—1617
 


Зноскі

  1. Жонка (з 1463) гасп. малдаўскага Стэфана III Вялікага
  2. (Федка), жонка кн. Сямёна Пронскага

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Радзівіл Соф'я, Соф'я Слуцкая // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 275.
  • Радзівіл Соф'я// Энцыкл. гісторыі Беларусі : у 6 т. Мн., 2001. Т. 6, кн. 1. С. 61.
  • Радзівіл (Алелька-Радзівіл) Соф'я // Асветнікі зямлі Беларускай, Х — пач. ХХ ст. : энцыкл. давед. Мн., 2001. С. 344—345.
  • Яскевіч, А. Падзвіжнікі і іх святыні : духоўная культура старажыт. Беларусі / Алена Яскевіч; навук. рэд. У. П. Вялічка, М. П. Касцюк; маст. афарм. В. П. Масцераў. — Мн. : Полымя, 2001. — 368 с. : іл. С. 96-97.
  • Праведная София, княгиня Слуцкая (1612) // Собор белорусских святых. Мн., 1997. С. 38-43.
  • Праведная Сафія, княгіня Слуцкая // Начаткі праваслаўя. Мн., 1998. С. 109.
  • Масляніцына, І. Соф'я Алелькавіч (Слуцкая) / Ірына Масляніцына // На рубеже столетий. 1998. № 3. C. 18-19.
  • Праведная София, княгиня Слуцкая / подгот. протоиерей Георгий Дзичковский // Гаспадыня. 2003. № 4. С. 30-31.
  • Кенька, М. І стала ў Слуцку Сафія / Міхась Кенька // Бібліятэка прапануе. 2001. № 1. С. 4-6.
  • Вайтовіч, А. Праведная Сафія, княгіня Слуцкая / Аляксей Вайтовіч // Алеся. 1999. № 11. С. 19.
  • Минчук, А. Праведная София, княгиня Слуцкая / Минчук Алла // Минские епархиальные ведомости. 1997. № 2. С. 56-60.
  • Рублеўская, Л. Апошняя з Алелькавічаў : драм. паэма : у 3 дз. / Людміла Рублеўская // Праваслаўе. 1998. № 7. С. 106—125.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]