Спадарожнікі Марса
У планеты Марс ёсць два спадарожніка: Фобас (грэч. φόβος «страх») і Дэймас (грэч. δείμος «жах»).
Абодва спадарожніка круцяцца вакол сваіх восяў з тым жа перыядам, што і вакол Марса, таму заўсёды павернутыя да планеты адным і тым жа бокам. Прыліўное ўздзеянне Марса паступова запавольвае рух Фобаса, і ўрэшце прывядзе да падзення спадарожніка на Марс. Насупраць, Дэймас аддаляецца ад Марса.
Абодва спадарожніка маюць форму, якая набліжаецца да трохвосевага эліпсоіда, Фобас (26,6×22,2×18,6 км) некалькі большы за Дэймаса (15×12,2×10,4 км). Паверхня Дэймаса выглядае значна гладчэйшай за кошт таго, што большасць кратараў пакрыта тонкакрупчастым рэчывам. Відавочна, на Фобасе, бліжэйшым да планеты і больш масіўным, рэчыва, выкінутае пры ўдарах метэарытаў, або наносіла паўторныя ўдары па паверхні, або падала на Марс, у той час як на Дэймасе яно доўгі час заставалася на арбіце вакол спадарожніка, паступова асаджалася, хаваючы няроўнасці рэльефу.
Цікавыя факты [правіць]
Наяўнасць двух спадарожнікаў у Марса больш за за 150 гадоў да іх афіцыйнага адкрыцця выпадкова «прадказаў» Дж. Свіфт у адной са сваіх кніг пра Гулівера.
…унутраны аддалены ад цэнтра планеты дакладна на 3 яе дыяметра, а знешні — на 5; першы абарочваецца ў прасторы за 10 гадзін, а другі — за 21,5 такім чынам, што адносіна квадратаў гэтых перыядаў вельмі блізка да адносіны кубоў іх адлегласцяў ад цэнтра Марса; гэта было пераканаўчым для іх доказам праявы таго ж закона гравітацыі, які кіруе рухам і каля іншых масіўных целаў
У яго часы Фобас і Дэймаса не былі вядомыя, і пісьменнік такім чынам сатырычна апісаў астраномаў Лапуты.
Адно з тлумачэнняў — тэорыя пра павелічэнне колькасці спадарожнікаў па меры аддалення ад Сонца. У Зямлі — спадарожнік Месяц, у Юпітэра — чатыры спадарожніка (вядомых на той момант), у Сатурна — пяць. Адпаведна, у Марса павінна быць два. Калі ўлічыць, што на той момант лічылася, што паміж Марсам і Юпітэрам ёсць планета Фаэтон, то ў «прадказанні» няма дзіва.
Гл. таксама [правіць]
Спасылкі [правіць]
- Фатаграфіі спадарожнікаў Марса, зробленыя амерыканскім марсаходам «Spirit»
| Сонечная сістэма | |
|---|---|
|
|
|
|
Малыя целы: метэароіды · астэроіды/іх спадарожнікі (калязямныя · асноўнага пояса · траянцы · кентаўры) · транснептунавыя (ПК · РД) · дамаклоіды · каметы (ВО)
|
| Марс | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія |
|
|||||||||
| Спадарожнікі: | Дэймас · Фобас | |||||||||
| Даследванне | Марынер-4 · Марынер-6 · Марынер-7 · Марынер-9 · Марс-2 · Марс-4 · Марс-5 · Марс-6 · Марс-7 · Фобас-2 · Mars Global Surveyor · Марс Адысей · Mars Express · Mars Reconnaissance Orbiter | |||||||||
| Спускаемыя апараты | Марс-3 · Вікінг-1 · Вікінг-2 · Фенікс | |||||||||
| Марсаходы | Mars Pathfinder · Spirit · Opportunity | |||||||||
| Мімапралётныя | Разета · Dawn | |||||||||