Спадніца
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Спадніца — прадмет адзення, які пакрывае ніжнюю частку цела. Эвалюцыянавала з насцёгнавай павязкі. Спадніца часта супрацьпастаўляецца розным відам штаноў на падставе таго, што яна не закрывае пахвіны.
Гісторыя [правіць]
Спадніцы былі вядомыя ўжо на досвітку чалавецтва і насіліся як жанчынамі, так і мужчынамі.
У паўднёвых краях мужчыны насілі насцёгнавыя павязкі, спадніцы і фартухі з пальмавага лісця. Асноўным адзеннем старажытных егіпцян быў фартух схенці, які складаўся з паласы тканіны, абгорнутай вакол сцёгнаў і умацаванай на стане шнурком. Схенці простага люду і фараонаў адрознівалася толькі якасцю тканіны, іх фасон заставаўся нязменным. Асірыйцы насілі кашулю-спадніцу з воўны, бавоўны або лёну, званую канд.
Віды спадніц [правіць]
Па даўжыні [правіць]
- Максі-спадніца - спадніца да шчыкалаткі.
- Мідзі-спадніца - спадніца да калена.
- Міні-спадніца
- Мікра-спадніца
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
