Спадчына (клуб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Спадчына, клуб)

Спадчына — гісторыка-асветны клуб. Створаны ў сакавіку 1984 года ў Мінску з мэтай прапаганды і папулярызацыі беларускай культуры і гісторыі. Кіраўніцтва ажыццяўляе рада. На пасяджэнні запрашаюцца пісьменнікі, грамадскія дзеячы, абмяркоўваюцца іх навуковыя паведамленні і рэфераты.

На дабрачынныя сродкі і ахвяраванні клубам зроблены і пастаўлены помнікі Максіму Багдановічу ў Яраслаўлі, Францыску Скарыне, Міколу Гусоўскаму (абодва 1998, Мінск), Ефрасінні Полацкай (1999, Мінск, 2000, Полацк), Адаму Багдановічу (1998, Халопенічы).

Пры клубе дзейнічае фальклорны гурт, які праводзіць фальклорныя святы (гуканне вясны, Купалле, Каляды).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]