Спазм
| Muscle spasm | ||
|---|---|---|
| МКХ-10 | R25.2 | |
| МКХ-9 | 728.85 | |
| MeSH | D013035 | |
Спазм (стар.-грэч. Σπασμός, ад стар.-грэч. σπάω — выцягваць) — міжвольнае скарачэнне (сутарга) цягліцы ці групы цягліц, звычайна суправаджаецца рэзким болем.
Адрозніваюць спазмы поперачнапаласатых (шкілетных) цягліц (напрыклад, пры некаторых паралюшах) і гладкіх цягліц — сасудзістай сценкі (напрыклад, пры стэнакардыі), бронх (гл. Бранхіяльная астма), стрававода (кардыёспазм), кішачніка і інш. Спазмы шкілетных цягліц абцяжарваюць рухі. Спазмы гладкіх цягліц парушаюць розныя функцыі органаў.
Лячэнне [правіць]
Лячэнне заснавана на карэкцыі асноўнага захворвання ў спалучэнні з супрацьсутаргавымі прэпаратамі (фенабарбітал, гексамідзін, дыфенін); важныя абсалютная ўстрыманне ад алкаголю, захаванне рэжыму сну.
Цягліцавыя спазмы, канвульсіўныя паторгванні, ікаўка, нервовы цік — дадзеныя праявы выкліканыя дэфіцытам магнію. Магній блакуе залішні прыток кальцыя ў клеткі, дзякуючы чаму перашкаджае залішняга напружанню шкілетных цягліц і гладкай мускулатуры, і спрыяе іх натуральнаму паслабленню.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па фізіялогіі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |