Спарафіт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юныя спарафіты моху Tortula muralis. У мохаў дамінуе стадыя гаметафіту, на якім і вырастае сцяблінка спарафіта са спарангіем.

Спарафіт — дыплоідная мнагаклетачная фаза ў жыццёвым цыкле раслін і водарасцей, якая развіваецца з аплодненай яйкаклеткі або зіготы і выпрацоўвае споры.

Развіваецца з аплодненай яйкаклеткі, або зіготы. На спарафіце ў спецыяльных органах - спарангіях - у выніку меёзу развіваюцца гаплоідныя споры. У многіх раслін (рознаспоравыя дзярозы і рознаспоравыя папараці, а таксама голанасенныя і кветкавыя) спарангіі дзеляцца на два тыпы: макра-і мікраспарангіі. Макраспарангіі выпрацоўваюць макраспоры, а мікраспарангіі - мікраспоры. З макраспор развіваюцца жаночыя гаметафіты, а з мікраспор - мужчынскія.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).