Спас на Крыві
| Праваслаўны сабор | |
|
Сабор Уваскрэшання Хрыстова
Спас-на-Крыві |
|
| Від на Храм Спасу на Крыві з поўдня | |
| Краіна | Расія |
| Горад | Санкт-Пецярбург, набярэжная канала Грыбаедава, 2 |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Санкт-Пецярбургская і Ладажская |
| Тып будынка | Сабор |
| Архітэктурны стыль | Позні этап «Рускага стылю» |
| Аўтар праекта | Альфрэд Парланд і архімандрыт Ігнацій (Малышаў). |
| Першае згадванне | 1881 |
| Будаўніцтва | 1883—1907 гады, капліца-рызніца ў 1908 годзе |
| Дата скасавання | 1930—2004 |
| Статус | |
| Стан | Выдатны |
| Сабор Уваскрэшання Хрыстова на |
|
Сабор Уваскрэшання Хрыстова на Крыві, Храм Спаса-на-Крыві ў Санкт-Пецярбургу — праваслаўны мемарыяльны аднапрастольны храм у імя Уваскрэшання Хрыстова, збудаваны ў памяць, што на гэтым месцы 1 сакавіка 1881 года ў выніку замаху быў смяротна паранены імператар Аляксандр II (выраз на крыві паказвае на кроў цара). Храм быў збудаваны як помнік Цару-пакутніку на сродкі, сабраныя па ўсёй Расіі.
Размешчаны ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга на беразе канала Грыбаедава побач з Міхайлоўскім садам і Канюшаннай плошчай, непадалёк ад Марсава поля. Вышыня девяцікупальнага храма 81 м, ўмяшчальнасць да 1600 чалавек. З'яўляецца музеем і помнікам рускай архітэктуры.
Храм быў узведзены па ўказе імператара Аляксандра III у 1883—1907 гадах па сумеснаму праекту архітэктара Альфрэда Парланда і архімандрыта Ігнація (Малышава), які пасля ад будаўніцтва адышоў. Праект выкананы ў «рускім стылі», крыху нагадвае маскоўскі сабор Васіля Блажэннага. Будаўніцтва доўжылася 24 гады. 6 жніўня 1907, у дзень Праабражэння, сабор быў асвячоны.
Спасылкі [правіць]
- Музей Помнік «Спас-на-крыві»
- Храм-помнік, храм-музей
- Гісторыя і фатаграфіі Спасу-на-крыві
- Трохмерная мадэль Спасу-на-Крыві на сайце temples.ru