Спейс шатл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шатл
англ.: Space Shuttle
Шатл англ.: Space Shuttle
Шатл «Дыскаверы» узлятае. Палёт STS-120
Агульныя звесткі
Краіна Злучаныя Штаты Амерыкі ЗША
Прызначэнне Шматразовы транспартны касмічны карабель
Вытворца United Space Alliance:
Thiokol/Alliant Techsystems (SRBs)
Lockheed Martin (Martin Marietta) — (ET)
Rockwell/Boeing (orbiter)
Асноўныя характарыстыкі
Колькасць ступеней 2
Даўжыня 56,1 м
Дыяметр 8,69 м
Стартавая маса 2030 т
Маса карыснай нагрузкі
  - на НКА 24 400 кг
  - на геастацыянарную арбіту 3810 кг
Гісторыя запускаў
Стан праграма завершана
Месцы запуску Касмічны цэнтр Кенэдзі, 39-ы комплекс
База Вандэнберг (планавалася ў 1980-я)
Лік запускаў 135
  - паспяховых 134 паспяховых запуску
133 паспяховых пасадкі
  - няўдалых 1 (пацярпеў бедства пры запуску, Чэленджэр)
  - часткова няўдалых 1 (пацярпеў бедства пры пасадцы, Калумбія)
Першы запуск 12 красавіка 1981
Апошні запуск 8 ліпеня 2011

Касмічная транспартная сістэма (англ.: Space Transportation System), больш вядомая як Спейс шатл[1] (ад па-англійску: Space shuttle — касмічны чаўнок) — амерыканскі шматразовы транспартны касмічны карабель.

Шатл запускалі ў космас з дапамогай ракет-носьбітаў, ажыццяўлялі манеўры на арбіце як касмічным караблём і вярталі на Зямлю як самалёт. Разумелася, што шатлы будуць хадзіць, як чаўны, паміж калязямной арбітай і Зямлёй, дастаўляць карысныя грузы ў абодвух кірунках. Пры распрацоўцы прадугледжвалася, што кожны з шатлаў павінен быў да 100 разоў стартаваць у космас.

На практыцы жа яны выкарыстоўваюцца значна менш. Да мая 2010 года больш за ўсё палётаў — 38 — здзейсніў шатл «Дыскаверы». Агулам у 1975—1991 гадах пабудавана пяць шатлаў: «Калумбія» (згарэў пры пасадцы ў 2003), «Чэленджэр» (падарваўся пасля старту ў 1986), «Дыскаверы», «Атлантыс» і «Індэвар».

Апошнюю місію STS-135 выканаў шатл «Атлантыс», стартаваўшы 8 ліпеня 2011 года з Касмічнага цэнтра Кенэдзі і прабыўшы ў космасе 12 дзён і 18 гадзін, на чым праграма Space Shuttle была закрытая.

Пабудаваныя шатлы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Напісанне паводле БЭ у 18 т. — Т. 15. — С. 105.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]