Сперматафор

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сперматафорнае асемяненне ў палачніка Phyllium siccifolium. Самец прымацоўваецца да задняга канца цела самкі і змяшчае шарападобны белы сперматофор у яе палавую адтуліну

Сперматафор (ад стар.-грэч.: σπέρμα «семя» і φορός «які нясе») — слізістая капсула са сперматазоідамі, якая палягчае накіраваны транспарт і якая абараняе ад шкоднага ўздзеяння наваколля (напрыклад, папярэджвае ад перасыхання на атмасферным паветры). У некаторых жывёл капсула цалкам трапляе ў семяпрыёмнік і можа некаторы час там захоўвацца. У іншых выпадках самцы прымацоўваюць сперматафоры да паверхні цела самак ці ўкараняюць іх у тканіны, пасля чаго сперматазоіды самастойна мігруюць у семяпрыёмнік ці да спелых яйкаклетак.

Сперматафорнае асемяненне супрацьпастаўляюць вонкаваму асемяненню, пры якім палавыя клеткі выкідваюцца ў атачальнае воднае асяроддзе, дзе перасоўваюцца вонкавымі сіламі і за кошт уласнай рухомасці, і капуляцыі, пры якой сперма паступае ў вагінальную пратоку непасрэдна з мужчынскага ганапору (звычайна з дапамогай спецыялізаванага капулятыўнага апарата).

Распаўсюджванне ў групах жывёл[правіць | правіць зыходнік]

Як і капуляцыя, сперматафорнае асемяненне распаўсюджана ў першую чаргу ў тых групах, для якіх вонкавае асемяненне з'яўляецца неэфектыўным, напрыклад, сярод насельнікаў сушы і рухомых арганізмаў, якія характарызуюцца параўнальна разрэджанымі паселішчамі. Сперматафоры выкарыстоўваюць прадстаўнікі ўсіх буйных таксонаў членістаногіх, галаваногія малюскі, некаторыя групы бруханогіх малюскаў і кольчатых чарвей, хвастатыя земнаводныя і шматлікія іншыя.

Перадача сперматафору[правіць | правіць зыходнік]

Механізмы, з дапамогай якіх сперматафор трапляе ў жаночыя палавыя пратокі, адрозніваюцца ў розных групах. У большасці членістаногіх перанясенне ажыццяўляецца з дапамогай канцавінаў.

Гектакатыль арганаўта Argonauta bottgeri.

Сперматафоры галаваногіх малюскаў пераносяцца з мантыйнай паражніны самца ў мантыйную паражніну самкі з дапамогай спецыялізаванага шчупальца — гектакатылю. У васьміногаў гектакатыль здольны адрывацца ад цела, самастойна знаходзіць самку і трапляць у яе мантыйную паражніну.

Самцы прадстаўнікоў сямейства саламандр прыляпляюць сперматафор да якога-небудзь прадмета, пасля чаго самкі самастойна ўбіраюць яго клаакаю.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]