Спондэ, спадарожнік

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Спондэ (ад стар.-грэч.: Σπονδή) — адзін з драбнюткіх натуральных спадарожнікаў Юпітэра. Вядомы таксама як Юпітэр XXXVI.

Адкрыццё[правіць | правіць зыходнік]

Спондэ быў знойдзены 9 снежня 2001 года групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта. Першапачаткова атрымаў часовае абазначэнне S/2001 J 5. Названы ў гонар адной з ор старажытнагрэчаскай міфалогіі ў жніўні 2003 года.

Арбіта[правіць | правіць зыходнік]

Спондэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 23.487.000 км за 748 дзён, 8 гадзін і 10 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,3121. Нахіл рэтраграднай арбіты 150,998 °. Належыць да групы Пасіфэ.

Фізічныя характарыстыкі[правіць | правіць зыходнік]

Дыяметр Спондэ складае ў сярэднім каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Магчыма, складаецца з сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 23,0 m.