Спытыгнеў I

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Спытыгнеў I
чэшск.: Spytihněv I.
Спытыгнеў I
Спытыгнеў I на фрэсцы
Erb Přemyslovců.png
Князь чэшскі
894 — 915
Папярэднік: Баржывой I
Пераемнік: Ураціслаў I
 
Нараджэнне: каля 875[1]
Смерць: 915({{padleft:915|4|0}})
Род: Пржэмысловічы
Бацька: Баржывой I
Маці: Людміла Чэшская

Спытыгнеў I (чэшск.: Spytihněv I.) — чэшскі князь у 894915 гг.

Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]

Спытыгнеў I стаў князем пасля двух гадоў непасрэднага кіраўніцтва краінай мараўскага кіраўніка пасля смерці Баржывоя I, з прычыны таго, што пасля смерці першага чэшскага князя Спытыгнеў заставаўся малалетнім. З'яўляўся васалам Святаполка I. У 895 годзе мадзьяры ўварваліся ў Маравію і зруйнавалі гэту дзяржаву. Пасля гэтага Спытыгнеў I аб'яўляе Чэшскае княства незалежным. Усё яго кіраванне прайшло ў войнах супраць венграў у саюзе з Баварыяй. Нягледзячы на пастаянныя набегі венграў і няздольнасць іх спыніць, Спытыгневу I удалося абараніць незалежнасць Чэхіі.

Розныя крыніцы ўказваюць дату смерці Спытыгнева I у 905 і 915 годзе. У наш час навукоўцы схіляюцца на карысць апошняй даты[2].

Спытыгнеў I другім пасля свайго бацькі Баржывоя прыняў хрысціянства.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Імя жонкі князя невядома. Спытыгнеў I памёр бяздзетным[3].

Зноскі

  1. Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
  2. H. Łowmiański, Początki Polski, t. 4, s. 416.
  3. J. A. Sobiesiak, Bolesław II Przemyślida (+999), s. 139; http://www.moh.cz/cz/panov_03.html