Спірты

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Адметная асаблівасць спіртоў — гідраксільная група пры насычаным атаме вугляроду — на малюнку выдзелена чырвоным (кісларод) і шэрым колерам (вадарод).

Спі́ртыарганічнае хімічнае спалучэнне, утворанае з вуглевадароднага радыкалу і адной ці некалькіх гідраксільных груп (-OH).

У залежнасці ад колькасці гідраксільных груп вылучаюцца аднаатамныя (алкаголі), двухатамныя (гліколі), трохатамныя і шмататамныя спірты. Спірты, якія ўтрымліваюць бензольнае ядро, называюцца водарнымі (напрыклад, фенол). Ніжэйшыя спірты — вадкасці, вышэйшыя — цвёрдыя рэчывы. Спірты з'яўляюцца слабымі кіслотамі, могуць утвараць солі (алкагаляты). Вытворнымі ад спіртоў з'яўляюцца эфіры, тлушчы.

У агульным ужытку часцей за ўсё пад словам «спірт» разумеецца этанол (CH3–CH2–OH), які атрымліваецца пры браджэнні цукру і з'яўляецца асновай алкагольных напояў, таксама шырока ўжываецца ў тэхніцы ды медыцыне. У хімічнай прамысловасці выкарыстоўваюцца метанол, гліцэрын, фенол, этыленгліколь і іншыя спірты. Некаторыя шмататамныя спірты ўваходзяць у склад замяняльнікаў цукру.

Шаблон:Арганічныя рэчывы Шаблон:Спірты Шаблон:Спірты+