Спіс артэфактаў Міжзем'я
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Змест |
Альфірын [правіць]
Аркенстон [правіць]
- Вялікі каштоўны камень, знойдзены ў Эрэборы. Пазней ён стаў называцца «Сэрца гары». Менавіта з-за яго ў канцы «Хобіта» адбылася вялікая спрэчка паміж Більба і Торынам.
Ацэлас [правіць]
- Рэдкая расліна, якая валодае асаблівымі якасцямі хуткага залечвання ранаў. Ва «Уладары пярсцёнкаў» узгадваецца некалькі разоў. З яго робяць адвар, і прамываюць рану.
Белае дрэва [правіць]
- Сімвал каралеўства Гондар. Месца знаходжання — Мінас Анор (каля цытадэлі на сёмым узроўні).
Гламдрынг [правіць]
- Меч, які напачатку належыў эльфу Тургану, а потым перайшоў да Гэндальфа — ён яго знайшоў у пячоры троляў, аб чым апавядаецца ў «Хобіце».
Жала [правіць]
- Меч, які быў выкаваны эльфамі. Яго знайшоў Більба Бэгінс у пячоры троляў, і даў яму такую назву, пасля перамогі над павукамі ў Ліхалессі. Пазней ён перадаў яго Фрода. У яго была асаблівасць, як і ў іншых эльфійскіх мячоў, свяціцца пры набліжэнні оркаў, сінім святлом.
Лембас [правіць]
- Ляпёшкі, прыгатаваныя эльфамі Лорыэна. Галадрыэль іх дала Звязу пярсцёнка на дарогу. Яны валодаюць асаблівасцю хуткага насычэння.
Міфрыл [правіць]
- Метал, які здабываўся, у большасці, у падзямеллях Морыі. Валодае вялікай цвёрдасцю, але пры гэтым вельмі лёгкі. З яго гномы рабілі кальчугі. Так, адна дасталася Більба, а пасля перайшла да Фрода.
Нарсіл [правіць]
- Меч, выкаваны гномам Тэльхарам, належыў Элендзілу. Потым ён быў зломаны пад час Аблогі Барад-дура. Пасля, яго перакавалі ў Рывендэле, і далі яму назву Андрыл. Ён перайшоў да Арагорна.
Оркрыст [правіць]
- Меч, які Торын Дубовы Шчыт знайшоў у пячоры троляў, аб чым апавядаецца ў «Хобіце». Апошняе ўзгадванне мяча, смерць Торына пасля Бітвы Пяці Воінстваў.
Паланціры [правіць]
- Сем крышталічных каменняў, праз якія можна бачыць іншыя. Такім чынам, Саруман падтрымліваў сувязь з Саўронам у час Вайны Пярсцёнка.
Пярсцёнкі Улады [правіць]
- Дваццаць чароўных пярсцёнкаў, дзевятнаццаць з якіх выкавалі эльфы, а адзін у тайне выкаваў Саўрон. Тры было аддадзена эльфам, сем — гномам, дзевяць — людзям.
Пярсцёнак Усяўладдзя [правіць]
- Пярсцёнак Улады, выкаваны Саўронам у тайне ад эльфаў, каб захапіць усё Міжзем'е. Менавіта, каб знішчыць яго, Фрода Бэгінс пайшоў у цёмную краіну Мордар.
Сільмарылы [правіць]
- Тры каштоўныя камні, створаныя Феанорам. З-за іх адбылася большасць падзей «Сільмарыліяна».