Спіс беларускіх яўрэяў
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Ніжэй прадстаўлены спіс вядомых беларусаў яўрэйскага паходжання або яўрэяў, народжаных на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Змест |
Навукоўцы [правіць]
- Жарэс Іванавіч Алфёраў — фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2000), Віцебск.
- Навум Ільіч Ахіезар — матэматык, Чэрыкаў.
- Ісай Шур — нямецка-ізраільскі матэматык, Магілёў.
- Оскар Зарыскі — амерыканскі матэматык, Кобрын.
- Леў Выгоцкі — савецкі псіхолаг, Орша.
- Сяймур Любецкі — савецкі самалётны і ракетны інжынер, Слуцк.
- Сямён Косберг — савецкі інжынер, Слуцк.
Палітыкі [правіць]
ЗША [правіць]
- Давід Дубінскі — амерыканскі лідар працоўных, Брэст.
Міжнародныя [правіць]
- Аляксандр Львовіч Парвус — міжнародны рэвалюцыянер, Беразіна.
Ізраіль [правіць]
- Шымон Перэс — прэм'ер-міністр Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1994), Вішнева.
- Хаім Вейцман — першы прэзідэнт Ізраіля, вынаходнік сінтэтычнага ацэтону, Моталь.
- Менахем Бегін — прэм'ер-міністр Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1978), Брэст.
- Іцхак Шамір — прэм'ер-міністр Ізраіля (1984—1985, 1988—1990), Ружаны.
- Зераг Вархафтыг — ізратльскі юрыст, палітык і рабін, Ваўкавыск.
Расійская імперыя і СССР [правіць]
- Геся Міраўна Гельфман — руская рэвалюцыянерка, народаволец, Мазыр.
Беларусь [правіць]
- Віктар Уладзіміравіч Шэйман — саветнік і памочнік прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, уплывовы беларускі палітык (часткова яўрэйскага паходжання), вёска Салтанішкі, Воранаўскі раён.
- Мікола Абрамчык — прэзідэнт Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (часткова яўрэйскага паходжання), вёска Сычавічы, Маладзечанскі раён.
Пісьменнікі [правіць]
- Айн Рэнд — амерыканская пісьменніца і філосаф, стваральніца філасофскага напрамку аб'ектывізму, бацька з Брэсту.
- Карлас Шэрман — беларуска-ўругвайскі пісьменнік і перакладчык, бацька з Заходняй Беларусі.
- Змітрок Бядуля — беларускі паэт, вёска Пасадзец, Лагойскі раён.
- Іцхак Бярковіч — ізраільскі пісьменнік, Слуцк.
- Мендэле Мойхер-Сфорым — пісьменнік, Капыль.
- Імануіл Вялікоўскі — урач, псіхааналітык, стваральнік нетрадыцыйных тэорый у галіне геалогіі і астраноміі, аўтар «рэвізіянісцкай храналогіі», Віцебск.
- Давід Пінскі — амерыканскі і ізраільскі пісьменнік, Магілёў.
- Леон Кобрын — драматург, пісьменнік і перакладчык, Віцебск.
- Морыс Рафаэль Коэн — філосаф, Мінск.
- Рыгор Рэлес — пісьменнік і паэт, Чашнікі.
Журналісты [правіць]
- Лары Кінг — амерыканскі тэлежурналіст, яўрэйскія бацькі з Беларусі.
- Юджын Лаёнс — амерыканскі журналіст і пісьменнік, Вёска Вузляны.
Гісторыкі [правіць]
- Сямён Маркавіч Дубноў — яўрэйскі гісторык, Мсціслаў.
- Лазар Гулковіч — іудаік, каля Навагрудка.
- Аўрам Якаўлевіч Гаркаві- гісторык, Навагрудак.
- Сямён Акімавіч Ан-скі — этнограф яўрэяў, Чашнікі.
Кампазітары і музыкі [правіць]
- Ірвінг Берлін — амерыканскі кампазітар, Магілёў.
- Аркадзь Духін — ізраільскі спявак, аўтар песень і музычны прадзюсар, Бабруйск.
- Аляксандр Мікалаевіч Уман (Бабруйск) і Ігар Міхайлавіч Бортнік (Мінск) - гурт Бі-2.
- Элиэзер Элпер - ізраільскі кампазітар
Мастакі [правіць]
- Марк Шагал — мастак, Віцебск.
- Восіп Цадкін — французскі скульптар, Віцебск (бацька яўрэй).
- Міхаіл Кікоін — мастак, Гомель альбо Рэчыца.
- Бэла Розенфельд — жонка Марка Шагала, Віцебск.
- Антуан Пеўзнер — скульптар, Клімавічы.
- Пінхус Крэмень — мастак, Жалудок.
- Хаім Саламонавіч Суцін — мастак, Смілавічы.
Бізнесоўцы [правіць]
- Майкл Маркс — сузаснавальнік Marks & Spencer, Слонім.
- Луіс Барт Маер — сузаснавальнік MGM, Мінск.
- Ральф Лорэн — мадэльер, сын беларуска-яўрэйскіх эмігрантаў.
- Іда Розенталь — заснавальніца Maidenform Brassieres, Мінск.
- Давід Сарноў — кіраўнік RCA, вёска Вузляны, Пухавіцкі раён.
Рэлігійныя лідары [правіць]
- Ёсеф Доў Салавейчык — рабін, Пружаны.
Спартсмены [правіць]
- Барыс Абрамавіч Гельфанд — шахматыст, Мінск.
- Юрый Форман — ізраільскі і амерыканскі баксёр, Гомель.
- Віктар Маркавіч Міхалеўскі — шахматыст, Гомель.
Ваенныя [правіць]
- Навум Ісакавіч Эйтынган — генерал-маёр НКУС, Шклоў.
- Туўя і Асаэль Бельскія — лідары яўрэйскага партызанскага атраду, вёска Станкевічы.
Іншыя [правіць]
- Кірк Дуглас — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, бацькі з Гомеля.
- Эліэзер Бен-Ягуда — ізраільскія лінгвіст, бацька сучаснага іўрыту, вёска Лужкі, Шаркаўшчынскі раён.
