Спіс герояў «Berserk»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Спіс герояў «Berserk»[правіць | правіць зыходнік]

Гэта артыкул пра герояў мангі Берсерк.

Галоўныя героі[правіць | правіць зыходнік]

Гатс (яп. ガッツ,англ. Gattsu)- галоўны герой і пратаганіст мангі і анімэ. Таксама вядомы як Чорны Мечнік і «Забойца Ста Чалавек». Высокі чорнавалосы мужчына, узброенны мячом неверагоднага памеру. На працягу гісторыі Гатс траціць вока і руку, таму адно яго вока заўсёды зачынена. Замест рукі ў Гатса жалезны пратэз.

Грыфіт(яп. グリフィス, англ. Gurifisu)-адзін са спрэчных герояў у гісторыі. Грыфіт—таленавіты стратэг і харызматычны лідар. Першапачаткова Грыфіт быў сябрам Гатса, але з некаторага моманту асноўнай мэтай Чорнага Мечніка становіцца помста Грыфіту. Грыфіт стварыў атрад наёмнікаў--«Бадну Ястраба», якая дзейнічала так паспяхова, што ў хуткім часе заваявала прыхільнасць караля Мідланда. Грыфіт атрымаў шляхецкі тытул, а атрад стаў арміяй «Белага Фенікса». Наступныя паводзіны Грыфіта прывялі да таго, што ён трапіў у няміласць і быў заключаны ў цямніцу. Асноўная мэта Грыфіта дасягнуць улады над каралеўствам.

Кяска(яп. キャスカ, англ. Kyasuka)-адзіная дзяўчына ў «Бандзе Ястраба». Яна з'яўлялась камандзірам атрада. Пасля таго, як Грыфіт быў заключаны ў цямніцу Каска заняла яго месца ў «бандзе Ястраба».

Банда Ястраба[правіць | правіць зыходнік]

Джуда (яп. ジュドー,англ. Judō) -адзін з сяброў Гатса, у часы, калі апошні быў членам «Банды Ястраба».Джуда спакойны і памяркоўны чалавек. Яго любімая зброя нажы для кідання.

Піпін (яп.ピピン,англ. Pipin) --маўклівы сілач вельмі высокага росту, вышэй чым Гатс(ў арцы «Залаты век»). У Піпіна цёмная (магчыма вельмі смуглая) скура. Да таго, як стаць членам «Банды Ястраба» Піпін працавў шахцёрам.

Рыкард (яп. リッケルト,англ. Rikkeruto) --на пачатку мангі яшчэ хлопчык. Вельмі любіць Грыфіта і Гатса. Пасля гібелі банды становіцца кавалём.

Коркас (яп.コルカス,англ. Korukasu)--варчлівы чалавек, які вельмі не любіў Гатса. калісці быў лідарам шайкі разбойнікаў, якую знішчыла «Банда Ястраба». Пасля гэтага Коркас прыяднаўся да банды.

Апосталы Ідэі Зла[правіць | правіць зыходнік]

Лорд замка Кока--апостал-людаед. Тэрарызаваў жыхароў мясцовых вёсак.

Граф--апостал, які знаходзіў асаблівае задавальненне ў тым, каб пытаць і калечыць людзей. Людаед.

Зод--апостал, па мянушцы Бессмяротны. Служыць Грыфіту з таго часу, як апошні перамог яго.

Разіна--апостал-фея. Каралева эльфаў Туманнай Даліны. На самай справе, яе эльфы былі зачараваныя дзеці з мясцовых вёсак. Да таго, як стаць апосталам Разіна была простай вясковай дзяўчынкай.

Вайльд--спачатку сядзеў у турме. Пасля стаў кіраўніком арміі «Чорныя псы». Яго атрад лічыўся самым моцным, пасля «Белых Феніксаў».

Зародыш Ідэальнага Свету ці Апостал Бехеліт--як і бехеліт, гэты апостал мог выконваць жаданні. Калі ён быў чалавекам, то жыў сярод смецця і трупаў. Ён бачыў іншых людзей толькі здалёк.

Локус--апостал, які прыяднаўся да «Новай банды ястраба».Праславіўся перамогамі ў баях і на турнірах.

Ірвін--апостал, які прыяднаўся да «Новай банды ястраба». Сляпы лучнік.

Грунбельд--апостал, які прыяднаўся да «Новай банды ястраба». Праславіўся тым, што з невялікай колькасцю людзей абараняў маленькую краіну.

Ганішка--апотсал-чараўнік. Імператар Кушанскай Імперыі, якая захапіла Мідланд. Адзін з праціўнікаў Грыфіта.

Рука Бога (Анёлы Ідэі Зла)[правіць | правіць зыходнік]

Фемта(яп. フェムト, Femuto; англ. Femto)-- пяты анёл Рукі Бога. У сваім чалавечым абліччы вядомы як Грыфіт.

Войд (яп. ボイド, Boido; англ. Void) --

Слэн (яп. スラン, Suran; англ. Slan) — адзіная жанчына сярод анёлаў Ідэі Зла.

Убік (яп. ユービック, Yūbikku; англ. Ubik)

Конрад (яп. コンラッド, Konraddo; англ. Conrad)

Новая Банда Ястраба[правіць | правіць зыходнік]

Соня--дзяўчынка экстрасенс. Яе здольнасці адкрылісь пасля таго, як яе бацькоў спалілі ў яе на вачах. Называе Грыфіта «Ястрабам Свету» і выратавальнікам Мідланду.

М'юл--малады шляхціц. Безпаспяхова спрабаваў ваяваць з Кушанамі, пасля прыяднаўся да Грыфіта.

Локус,Ірвін,Грунбельд глядзіце Апосталы Ідэі Зла.

Новыя саратнікі Гатса[правіць | правіць зыходнік]

Ісідора--хлопчык, якога сустрэў Гатс. Да сустрэчы з Гастсам Ісідора жыў, падарожнічаючы і крадучы ў сустрэчных і мінакоў. Прыяднаўся да Гатса, бо шчыра ім захапляецца і хоча быць на яго падобным. Напачатку Ісідора толькі раздражняў Чорнага мечніка, і той не адносіўся да яго сур'ёзна. З некаторага моманту Гатс нават пачынае трэнераваць Ісідора.

Шырке--дзяўчынка-чараўніца(ведзьма). Яе бацькі не вядомыя. Жыла і вучылася ў чарадзейкі Флоры. Пасля таго, як апосталы з новай «Банды Ястраба» забілі Флору і знішчылі яе дом, Шырке прыядналась да Гатса і яго каманды. Разам з Гатсам і Серпіка Шырке з'яўляецца асноўнай баявой сілай у атрадзе. Таксама, Шырке адзіная, хто здатна вывесці Гатса са стану берсерка, выкліканага яго даспехамі.

Серпіка--брат Фарнезы(па бацьку), але скрывае гэта. Ён гатовы на ўсё дзеля абароны апошняй і знаходзіцца разам з Гатсам і яго камандай толькі дзеля яе. Серпіка цудоўны фехтавальшчык і стратэг. Але часта хавае гэта. У дзяцінстве Серпіка перажыў шмат душэўных пакут, у тым ліку звязанных з Фарнезай. Разам з Гатсам і Шырке з'яўляецца асноўнай баявой сілай атрада.

Фарнеза--член сям'і Вандзіміон, адной з самых магутных сямей ў свеце Берсерка. Мела цяжкое дзяцінства, якое пакінула ёй шмат душэўных траўмаў. Некаторы час узначалівала атрад «Рыцараў Святых Жалезных Ланцугоў» і пераследавала Гатса.Пасля падзей у Святой Зямлі прыядналась да Чорнага мечніка і стала вучаніцай Шырке. Яна адзіная ў атрадзе, хто добра спраўляецца з абавязкам нагляду за Каскай і каго Каска не баіцца.

Маніфіка--родны брат Фарнезы. Прыяднаўся да каманды Гатса выпадкова, ўцякаючы ад гневу свайго бацькі.

Родэрык--капітан, сябар Маніфіка. У адрозненні ад апошняга адважны чалавек. Паабяцаў камандзе Гатса карабель. Плануе ажаніцца з Фарнезай.

Іварэлла-эльфійка, якая суправаджае Шырке. Увесь час сварыцца з Пакам.

Іншыя героі па аркам[правіць | правіць зыходнік]

Арка «Чорны Мечнік»[правіць | правіць зыходнік]

Дзіцёнак-дэман-верагодней за ўсё дзіцёнак Гатса и Каскі. Ён з'яўляецца ноччу, а днём знікае. можа адганяць прывідаў ад Гатса і Каскі. З'яўленне -том 1,глава 1

Карэта-дзяўчынка, якую сустрэў Гатс на дарозе да замка. Ноччу загінула ад мерцвякоў, якія прыйшлі за Гатсам. З'яўленне -том 1,глава 2

Тэрэзія-дачка Графа. Яна любіць і баіцца свайго бацьку. Пасля таго, як Гатс забівае яго,Тэрэзія праклінае Чорнага Мечніка. З'яўленне -том 2,глава 1

Варгас-лекар, сям'ю якога Граф забіў на яго вачах. З'яўленне -том 1,глава 3

Зондарк-капітан салдат на службе ў Графа.

Арка «Залаты век»[правіць | правіць зыходнік]

Гамбіна-прыёмны бацька Гатса. Узначальваў банду наёмнікаў. З'яўленне том 3, глава 4.

Сіс-каханка Гамбіна, прыёмная маці Гатса. Памёрла ад эпідэміі. З'яўленне том 3, глава 4.

Донаван- салдат-наёмнік, які жудасным чынам аказаў ўплыў на характар і лёс Гатса. З'яўленне том 3, глава 4.

Базуса-Шэры рыцар, «забойца 30 чалавек».

Гастон-член банды Ястраба, сябар і намеснік Гатса.

Шарлота-прынцэса Мідланда.

Кароль Мідланда-кароль і бацька Шарлоты. Спачатку спрыяў Грыфіту і яго атраду.

Каралева Мідланда-мачаха Шарлоты, каханка генерала Юліуса.

Фосс-міністр, прафесійны інтрыган.

Юліўс-генерал, брат Караля.

Адоніс-сын генерала Юліўса. Магчымы наследнік трону.

Анна-сужанка Шарлоты.

Рабан-шляхціц Мідланда, военачальнік.

Оўэн-шляхціц Мідланда, сябар Рабана.

Генан-барон.военачальнік Цюдор. З'яўленне т.7, гл.1.

Арка ""[правіць | правіць зыходнік]

Арка «Ястраб тысячагоддзя»[правіць | правіць зыходнік]

Флора-магутная чараўніца, ведзьма. Настаўніца Шырке, знаёмая Рыцара Чэрапа.

Морган-селянін з вёскі на якую напалі тролі.

Луннае дзіцятка--загадкавае дзіця, якое героі сустрэлі на беразе акіяна.