Спіс кіраўнікоў Тасканы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг вялікага герцагства Тасканскага

Спіс кіраўнікоў Тасканы — рэгіёна ў цэнтральнай Італіі.

У канцы VIII стагоддзя на тэрыторыі Тусцыі ўтварылася Тасканская марка (маркграфства), якая кіравалася графамі Лукі. У 931 годзе Гуга Арльскі, які абвясціў сябе каралём Італіі, перашкодзіў Баніфацыям аб'яднаць усе важныя феадальныя ўладанні Італіі. Ён перадаў Таскану свайму брату Базо, і яна кіравалася яго нашчадкамі вядомымі як Базаніды да 1001 года. У 1027 годзе Раньеры быў пазбаўлены маркі Конрадам II. У 1027 годзе герцагства перайшло да дому Каноса. Баніфацый III выкарыстоўваў тытулы герцага і маркграфа. Ён меў вялікую ўладу, аб'яднаў уладанні сям'і, якая кіравала таксама Модэнай, Рэджыа і Мантуяй. Пасля смерці яго дачкі Мацільды ў 1115 годзе, цэнтральная ўлада ў Таскане практычна перастала існаваць. У той перыяд насельніцтва галоўных гарадоў пачало расці, ператвараючы іх непасрэдна ў камуны.

Да пачатку 15-га стагоддзя Фларэнцыя пачала адыгрываць значную ролю ў Таскане. Быўшы першапачаткова камунай, Фларэнцыя ператварылася ў рэспубліку і неўзабаве падпарадкавала сабе большую частку паўночнай і цэнтральнай Тасканы і пачала адыгрываць адну з найважнейшых роляў у палітычнай сістэме сярэднявечнай Італіі. У 1434 годзе ў Фларэнтыйскай рэспубліцы ўсталявалася ўлада роду Медычы, пры якім дзяржава трансфармавалася ў аднаасобную сіньярыю. У XIV стагоддзі Фларэнцыя стала вядучым цэнтрам італьянскага Адраджэння. У перыяд Італьянскіх войнаў у рэспубліцы быў усталяваны ўраўняльны тэакратычны рэжым Саванаролы, аднак пры падтрымцы Францыі і Папства Медычы ў 1512 годзе аднавілі сваю ўладу. У 1532 годзе рэспубліканскі лад Фларэнцыі быў ліквідаваны, і краіна ператварылася ў спадчынную манархію — герцагства Фларэнцыя, а з 1569 года ў Вялікае Герцагства Таскана.

Першым вялікім герцагам быў Козіма I. Яго нашчадкі кіравалі там да згасання дынастыі Медычы ў 1737 годзе. Тады вялікае герцагства атрымаў у спадчыну Франц Стэфан, герцаг Латарынгіі і зяць імператара Карла VI. Такім чынам вялікім герцагствам сталі кіраваць Габсбургі.

Маркграфы Тасканы[правіць | правіць зыходнік]

Баніфацыі[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова графы Лукі, яны пашырылі сферу свайго ўплыву кіруючы суседнімі дзяржавамі.

Базаніды[правіць | правіць зыходнік]

Сваякі караля Італіі Гуга Арльскага.

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Дом Каноса[правіць | правіць зыходнік]

Нашчадкі графаў Каноса.

Іншыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Мацільды, у Таскане змяняліся розныя кіраўнікі, якія насілі тытул маркграфаў.

Неафіцыйныя кіраўнікі Фларэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Герцагі Фларэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

Медычы[правіць | правіць зыходнік]

Вялікія герцагі Тасканы[правіць | правіць зыходнік]

Медычы[правіць | правіць зыходнік]

Габсбургі[правіць | правіць зыходнік]

Каралі Этрурыі[правіць | правіць зыходнік]

Бурбоны[правіць | правіць зыходнік]

Вялікія герцагі Тасканы[правіць | правіць зыходнік]

Габсбургі[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае герцагства Тасканскае захоплена Сардзінскім каралеўствам.

Прэтэндэнты[правіць | правіць зыходнік]

Габсбургі[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]