Сродкі масавай інфармацыі
Сро́дкі ма́савай інфарма́цыі (СМІ) — сродак данясення інфармацыі (славеснай, гукавой, візуальнай) паводле прынцыпу шырокавяшчальнага каналу, які ахоплівае вялікую аўдыторыю і дзейнічае на пастаяннай аснове.
Да СМІ адносяцца:
- Друкаваныя выданні (прэса): газеты, часопісы
- Электронныя СМІ: тэлебачанне, радыё, Інтэрнэт
З цягам часу разгляданне СМІ як «інфармуючых» адышло ў мінулае: у залежнасці ад вугла разглядання выкарыстоўваюцца эпітэты «забаўляльныя» і нават «фармуючыя» (грамадскае меркаванне). Развіццё механізму зваротнай сувязі, то бок наяўнасць фармальнай магчымасці ўплыву ці выказвання свайго меркавання з боку слухачоў, гледачоў і чытачоў надае СМІ характар не аднанакіраванай камунікацыі. У сувязі з тым СМІ ў сацыялогіі мянуюцца як «сродкі масавай камунікацыі».
Свабода сродкаў масавай інфармацыі ў той ці іншай краіне вымяраецца індэксам свабоды прэсы.
У Беларусі вышэйшая журналісцкая адукацыя забяспечваецца адзіным у краіне Інстытутам журналістыкі БДУ, па спецыяльнасцях:
- Журналістыка (друкаваныя СМІ)
- Журналістыка (аўдыявізуальная)
- Журналістыка (вэб-журналістыка)
- Журналістыка (менеджмент)
- Міжнародная журналістыка
- Літаратурная работа (рэдагаванне)
- Літаратурная работа (творчасць)
- Інфармацыя і камунікацыя
Спасылкі [правіць]
Афіцыйны сайт Інстытута журналістыкі БДУ
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сродкі масавай інфармацыі
