Стакгольмская ратуша
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Стакгольмская ратуша (шв.: Stockholms stadshus) — адна з галоўных турыстычных славутасцяў Стакгольма.
Будынак быў пабудаваны ў 1911—1923 гг. паводле праекта Рагнара Эстберга (шв.: Ragnar Östberg). У ратушы праходзяць пасяджэнні гарадскіх уладаў, праводзяцца важныя палітычныя перамовы, а таксама праходзіць банкет з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі. Экскурсіі па залах ратушы магчымыя толькі з экскурсаводам. Вышыня ратушы — 106 м.
Спасылкі [правіць]
- Інфармацыя пра ратушу
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стакгольмская ратуша