Стакротка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Стакроткі
Bellis perennis white (aka).jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Астракветныя

Сямейства:

Астравыя

Род:

Стакроткі

Навуковая назва

Bellis L.

ITIS   36825
NCBI   41491

Стакротка (Bellis) — род травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), да якога адносяць 7 відаў.

Змест

Арэал [правіць]

Натуральны арэал рода - Еўропа, краіны Міжземнамор'я. У дзікай прыродзе Беларусі адзін від - Bellis perennis[1].

Апісанне [правіць]

Прадстаўнікі рода - дробныя травяністыя расліны, якія маюць кароткае карэнішча і лапатчатые, тупыя, гародчатыя прыкаранёвыя лісты; наземнае сцябло бязлістае, развівае адну галоўку.

Лісткі пакрывала даўгаватыя, тупыя, чарнаватыя, сабраныя ў два шэрагі. На голым, канічным кветаложы развіваюцца краёвыя жаночыя язычковыя кветкі, белыя або ружовыя, і сярэднія трубчастыя, абодваполыя, жоўтыя; сямянка пляскатая, без чубка.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджана. — М.: Просвещение, 1981. — С. 470.

Спасылкі [правіць]

Зноскі