Сталон
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Вус суніцы
Сталон (лац.: Stolónis) — відазменены парастак некаторых раслін з доўгімі і тонкімі міжвузеллямі і лускападобным бясколерным або зялёным лісцем.
Сталоны прызначаны для вегетатыўнага размнажэння і адносна недаўгавечныя. Звычайна адміраюць у год утварэння або пасля першай перазімоўкі. На падземных сталонах звычайна развіваюцца клубні (бульба, семачок) і цыбуліны (цюльпан). Надземныя сталоны або вусы (суніцы, казялец паўзучы, касцяніцы) сцелюцца па зямлі і ўкараняюцца ў вузлах.
Літаратура[правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 136. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сталон- Столон // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
| Гэта пачатак артыкула па батаніцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |