Стальнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стальнік

Ononis spinosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ononis L., Sp. Pl. 2: 716 (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26811
NCBI  58889
EOL  27875
GRIN  g:8470
IPNI  23071-1

Стальнік, Ваўчук[3][4] (Ononis) — род кветкавых раслін з падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовыя або шматгадовыя травы, паўкусты або кусты. Сцяблы прамастойныя, узыходныя або сцелюцца, часам з калючкамі. Лісце простае або трайчастае, чаргаванае, з прылісткамі. Кветкі ў верхавінкавых коласападобных суквеццях або па 1—2 у пазухах лісця. Колер кветак белаваты, жоўты ці пурпуровы. Пялёсткаў 5. Плод — боб.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду сустракаюцца пераважна ў міжземнаморскіх абласцях, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы[4], менш распаўсюджаны ў паўночнай і паўднёвай Еўропе. На тэрыторыі Беларусі 1 від — стальнік палявы (Ononis arvensis).

Віды[правіць | правіць зыходнік]

Усяго налічваецца каля 70—75 відаў стальніку. Паводле сайта The Plant List — 69 відаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]