Сент-Джорджэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сталіца Грэнады)
Горад
Сент-Джорджэс
англ.: St. George's
Краіна
Каардынаты
Вышыня цэнтра
30 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
7500 чалавек (1999)
Часавы пояс
Сент-Джорджэс на карце Грэнады
Сент-Джорджэс (Грэнада)
Сент-Джорджэс
Сент-Джорджэс (Грэнада)
Сент-Джорджэс

Сент-Джо́рджэс[1] (англ.: St. George's) — горад, сталіца Грэнады, яе палітычны і эканамічны цэнтр. Порт на ўзбярэжжы Карыбскага мора.

Прыродныя ўмовы[правіць | правіць зыходнік]

Сент-Джорджэс знаходзіцца на заходнім узбярэжжы вострава Грэнада, які адносіцца да групы Малых Антыльскіх астравоў Карыбскага мора. Горад ляжыць на беразе маляўнічай бухты, на вышыні 188 метраў над узроўнем мора. Умовы надвор’я сталіцы фармуюцца пад уплывам трапічнага пасіўнага клімату. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае 26 градусаў. Сярэдні ўзровень выпадаючых за год ападкаў дасягае 1960 мм. Сезон дажджоў працягваецца з мая па кастрычнік. У перыяд з ліпеня па кастрычнік у горадзе нярэдка лютуюць ураганы. Сент-Джорджэс размешчаны ў зоне вільготных трапічных лясоў. Натуральная расліннасць прадстаўлена гваздзіковым дрэвам, дрэвам какава, цытрусавымі. У прыбярэжных водах сустракаецца мноства відаў рыб, малюскаў, ракападобных. У межах горада і яго наваколлях жыве вялікая колькасць розных трапічных птушак.

Насельніцтва, мова, веравызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць насельніцтва сталіцы разам з агламерацый перавышае 40 тысяч чалавек. Этнічная большасць у Сент-Джорджэс (звыш 50 %) прадстаўлена неграмі (у асноўным нашчадкамі чарнаскурых рабоў, завезеных з Афрыкі), каля 40 % сталічных жыхароў — мулаты, астатнюю частку насельніцтва складаюць індзейцы і еўрапейцы.

Дзяржаўнай мовай з’яўляецца англійская, нязначная частка насельніцтва валодае таксама і мовай пата (дыялект на аснове французскай). Дамінуючая рэлігія — хрысціянства (каталіцызм і пратэстантызм).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]