Тарос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Стамуха)
Таросы на Фінскім заліве

Тарос — нагрувашчванне абломкаў лёду на морах, рэках, азёрах, да 10-20 метраў у вышыню. Таросы ўтвараюцца ў выніку бакавога ціску ледзянога покрыва.

Адрозніваюць два віды ўтварэння таросаў: узлом і раздробленасць ледзянога покрыва.

  1. Узломам называюць такі від таросаў, калі ў ледзяным покрыве ўтвараюцца расколіны і адбываецца нагрувашчванне больш ці менш буйных абломкаў лёду, якія прымаюць разнастайныя палажэнні.
  2. Раздробленасцю завецца разбурэнне ледзянога покрыва на больш дробныя часткі; суправаджаецца ўтварэннем таросаў з параўнальна невялікіх кавалкаў лёду.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).