Станавы хрыбет

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Станавы хрыбет — горны хрыбет у паўднёвай частцы Далёкага Усходу Расіі працягласцю 700 км ад сярэдняй плыні ракі Алёкма да вытокаў ракі Учур. На захадзе злучаецца са Станавым нагор'ем, на ўсходзе — з гарамі Джугджур. З'яўляецца водападзелам рэк Паўночнага Ледавітага і Ціхага акіянаў. Вышыня да 2412 м. Складзены сланцами і гнейсами, прадзёртымі інтрузіямі гранітаў. Радовішчы золата, рэдкіх металаў, жалезных руд, слюды. Характэрныя складчатыя сярэднегорныя плоскавяршынныя хрыбты, падзеленыя далінамі. Паўсюдна шматгадовамёрзлыя пароды. На схілах — лістоўнічная тайга, вышэй 1200 м — кедравы стланік і горная тундра. Упершыню даследаваны і навукова апісаны расійскім даследчыкам А. Ф. Мідэндорфам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).