Станфард Мур
Станфард Мур[1] (англ.: Stanford Moore) (4 верасня 1913, Чыкага - 23 жніўня 1982) — амерыканскі біяхімік, член Нацыянальнай АН ЗША і Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.
Змест |
Біяграфія [правіць]
У 1935 скончыў універсітэт Вандэрбілта. З 1939 у Ракфелераўскім інстытуце медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1952 прафесар гэтага інстытута, у 1950-51 чытаў курс лекцый у Брусельскім (Бельгія) універсітэце, у 1951 працаваў у Кембрыджскім (Вялікабрытанія) універсітэце.
Асноўныя працы [правіць]
Даследаваў будову шэрагу бялкоў, галоўным чынам фермента рыбануклеазы; распрацоўваў храматаграфічныя метады хімічнага аналізу; сумесна з У. Стайнам прапанаваў аўтаматычную апаратуру для храматаграфічнага падзелу і колькаснага вызначэння амінакіслот.
Нобелеўская прэмія [правіць]
Нобелеўская прэмія па хіміі (1972) за асноватворны ўклад у хімію ферментаў (сумесна з К. Анфінсенам і У. Стайнам).
Зноскі
- ↑ Напісанне імя і прозвішча Станфард Мур у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.27.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1951—1975 гадах | |
|---|---|
|
Эдвін Макмілан / Глен Сібарг (1951) • Арчэр Марцін / Рычард Сінг (1952) • Герман Штаўдынгер (1953) • Лайнус Полінг (1954) • Вінсент дзю Віньё (1955) • Сірыл Хіншэлвуд / Мікалай Сямёнаў (1956) • Александэр Тод (1957) • Фрэдэрык Сенгер (1958) • Яраслаў Гейраўскі (1959) • Уілард Лібі (1960) • Мелвін Калвін (1961) • Макс Перуц / Джон Кендру (1962) • Карл Цыглер / Джуліо Ната (1963) • Дораці Ходжкін (1964) • Роберт Вудварт (1965) • Роберт Малікен (1966) • Манфрэд Эйген / Рональд Норыш / Джордж Портэр (1967) • Ларс Онсагер (1968) • Дэрэк Бартан / Од Хасель (1969) • Луіс Лелуар (1970) • Герхард Герцберг (1971) • Крысціян Анфінсен / Станфард Мур / Уільям Стайн (1972) • Эрнст Фішэр / Джэфры Уілкінсан (1973) • Пол Флоры (1974) • Джон Корнфарт / Уладзімір Прэлаг (1975) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
