Станцыя метро Маскоўская, Санкт-Пецярбург
З пляцоўкі Вікіпедыя.
«Маскоўская» — станцыя Пецярбургскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўска-Петраградскай лініі, паміж станцыямі «Зорная» і «Парк Перамогі».
Станцыя адкрыта 25 снежня 1969 года ў складзе ўчастка «Парк Перамогі» - «Маскоўская». Назву атрымала з-за размяшчэння каля Маскоўскай плошчы, выхады са станцыі знаходзяцца на Маскоўскім праспекце, падземная зала станцыі знаходзіцца пад Маскоўскай плошчай. Ад станцыі ідуць аўтобусы і маршрутныя таксі ў аэрапорт Пулкава I і II.
