Станцыя метро Няміга, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аўтазаводская лінія
Каменная горка
Кунцаўшчына
Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»

Няміга — станцыя Мінскага метрапалітэна. Знаходзіцца на Аўтазаводскай лініі. Адкрыта 31 снежня 1990. Архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін, мастак Л. Хобатаў.

Станцыя знаходзіцца ў гістарычным цэнтры города Мінска і названа па імені ракі Нямігі.

Пры будаўніцтве станцыі вырашаліся складаныя археалагічныя, інжынерныя і горадабудаўнічыя задачы. Перадусім патрэбна было захаваць гістарычны падземны пласт культурнай спадчыны, які вякамі ствараўся ў гэтай зоне Мінска. Вялізарнае значэнне мае і гістарычная забудова ў раёне станцыі. Зважаючы на гэтыя ўмовы, былі знойдзены нестандартныя канструктыўныя рашэнні па размяшчэнні тэхнічных памяшканняў станцыі, умацаванню падмуркаў існуючых будынкаў і абарона ад вібрацыі помнікаў архітэктуры.

Архітэктурна-мастацкае рашэнне падпарадкавана гістарычнай значнасці месца размяшчэння станцыі пры ўпадзенні ў Свіслач ракі Няміга, дзе размяшчаўся Дзядзінец або Замчышча старажытнага Менска. У афармленні інтэр'ера станцыі рэалізавана тэма «драўлянага зруба» на калонах і на сценах пероннай залы ў спалучэнні з белым мармурам. Свяцільнікі, нагадваюць форму карабельных ілюмінатараў, асвятлюць ладдзю як элемент, што звязвае мінулае і сучаснасць.

Гл. таксама: Трагедыя на Нямізе