Станцыя метро Плошча Леніна, Мінск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Маскоўская лінія
Смаленская
Уручча
Барысаўскі тракт
Усход
Маскоўская
Парк Чалюскінцаў
Акадэмія навук
Плошча Якуба Коласа
Плошча Перамогі
Кастрычніцкая
Плошча Леніна
Інстытут культуры
ЦЧ-1 «Маскоўскае»
Грушаўка
Міхалова
Пятроўшчына
Малінаўка
Шчомысліца

«Пло́шча Ле́ніна» — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Маскоўскай лініі, паміж станцыямі «Кастрычніцкая» і «Інстытут Культуры ». «Плошча Леніна» была адкрыта 26 чэрвеня 1984 года ў складзе першай чаргі мінскага метро. Найбуйнейшая станцыя метрапалітэна з пассажырапатокам у 198000 асоб.

З 1992 па 2003 год станцыя аб'яўлялася як «Плошча Незалежнасці», аднак затым першапачатковая назва станцыі была адноўлена. Па словах начальніка тэхнічнага аддзела Мінскага метрапалітэна, афіцыйнага рашэння аб перайменаванні станцыі «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасці» ніколі не прымалася, аднак былі вусныя распараджэнні кіраўніцтва Мінгарвыканкама. З 2008 года станцыя аб'яўляецца як «станцыя Плошча Леніна, выхад да чыгуначнага вакзала і плошчы Незалежнасці». 15 сакавіка 2010 года камісія Мінскага гарвыканкама па названні і пераназванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак горада ўнесла прапанову аб пераназванні станцыі метро «Плошча Леніна» у «Плошча Незалежнасці».

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя аднаскляпеністая з маналітнага жалезабетону. Афармленне вытрымана ў спакойных танах, пуцявыя сцены абліцаваны цёмна-ружовым мармурам. У цэнтры платформы ўстаноўлена мастацкая кампазіцыя ў выглядзе калоны, увянчанай сярпом і молатам.

Выхады[правіць | правіць зыходнік]

Удалае размяшчэнне станцыі «Плошча Леніна» дазволіла аб'яднаць два асноўных пасажыраўтваральных вузла горада - Чыгуначны вакзал і плошчу Незалежнасці. Адзін з выхадаў станцыі размешчаны на Прывакзальнай плошчы, прычым па падземным тунэлі, адкрытаму ў 2003 годзе, са станцыі можна трапіць прама ў новы будынак вакзалу і на пасадачныя платформы. Таксама, на Прывакзальнай плошчы размешчаны аўтавакзал "Цэнтральны" і пасадкавыя платформы электрычак. Другі выхад, абсталяваны трыма стужкамі эскалатараў, вядзе на плошчу Незалежнасці, на якой размешчаны будынкi Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Дома Урада, Мінгарвыканкама, цэнтральнага паштамта, а таксама цагляны Чырвоны касцёл.

Перагон паміж станцыямі «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» адзін з самых доўгіх у мінскім метро.