Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў
Мянушка Валожынаў (Савецка-польская вайна), Альфрэд і Шараў (у Іспаніі),
маёр Градаў (Вялікая Айчынная вайна)
Дата нараджэння 27 ліпеня 1899(1899-07-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лістапада 1976(1976-11-19) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць СССР
Гады службы 19181954
Званне
Палкоўнік
Палкоўнік
Камандаваў партызанскім атрадам
Бітвы/войны Грамадзянская вайна ў Расіі,
Савецка-польская вайна,
Партызанскі рух у Заходняй Беларусі,
Грамадзянская вайна ў Іспаніі,
Савецка-фінская вайна,
Вялікая Айчынная вайна,
Савецка-японская вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «За абарону Масквы» Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «За перамогу над Японіяй»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Аляксеевіч Ваўпшасаў (літ.: Stanislovas Vaupšas; 27 ліпеня 1899 — 19 лістапада 1976) — савецкі разведчык, Герой Савецкага Саюза (1944), палкоўнік. Работнік цэнтральнага апарату НКУС СССР у 1930-х гадах. Начальнік участка на будаўніцтве канала Масква — Волга, які будаваўся сіламі вязняў Дзмітраўлага[ru]. Адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны[1]. У 1945 годзе начальнік аператыўнай групы НКДБ «па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка» ў Маньчжурыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У РСЧА з 1918 года. У Грамадзянскую вайну ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У 1920—1924 гадах знаходзіўся на падпольнай рабоце па лініі актыўнай разведкі ў Заходняй Беларусі (на тэрыторыі Польшчы)[1].

З 1925 года ў органах НКУС. У 1927 годзе скончыў Курсы камандзірскага складу РСЧА. У 1930-я гады працаваў у органах ДПУ БССР, быў начальнікам участка на будаўніцтве канала Масква — Волга.

У 1937—1939 гадах удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі[1] як старшы саветнік пры штабе 14-га партызанскага корпуса рэспубліканскай арміі па разведвальна-дыверсійных аперацыях (пад псеўданімамі «Шароў» і «таварыш Альфрэд»), здзяйсняў разведку ў тыле франкісцкіх войск. Пасля паражэння рэспубліканцаў вывез архівы рэспублікі.

З 1939 года — у цэнтральным апараце НКУС СССР. У часе савецка-фінскай вайны ўдзельнічаў у фарміраванні разведвальна-дыверсійных груп. У 1940—1941 гадах пад аператыўных псеўданімам «Якаў» быў разведчыкам-нелегалам у Фінляндыі і Швецыі. Пасля вяртання ў СССР быў накіраваны ў распараджэнне Асобай групы — 2-га Аддзела НКУС СССР.

З верасня 1941 года — камандзір батальёна АМСБАПа НКУС СССР, прымаў удзел у бітве пад Масквой[1]. У сакавіку 1942 года ўзначаліў разведвальна-дыверсійную групу, пазней партызанскі атрад «Мясцовыя» пад псеўданімам «Градаў», які дзейнічаў у Мінскай вобласці, камандзір атрада да ліпеня 1944 года[1]. У 1943—1944 гадах сябра Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б.

У 1945 годзе працаваў у цэнтральным апараце НКДБ ў Маскве. У жніўні 1945 удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Японіі, затым быў начальнікам аператыўнай групы НКДБ па ачыстцы тылу ад агентуры праціўніка ў Маньчжурыі[1].

Са снежня 1946 года — начальнік разведаддзела МДБ Літоўскай ССР. Удзельнічаў у барацьбе з ляснымі братамі. З 1958 года — у запасе.

Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (участак № 29).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 лістапада 1944 года «Аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза работнікам Народнага Камісарыята Дзяржаўнай Бяспекі СССР» за ўзорнае выкананне спецыяльных заданняў у тыле праціўніка і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства Ваўпшасаву Станіславу Аляксеевічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 5115).
  • Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1- й і 2-й ступеняў, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Станіслава Ваўпшасава названая вуліца ў Партызанскім раёне Мінска, усталяваная мемарыяльная дошка[1].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Ваупшасов Станислав Алексеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 105. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Антонов В. С. Карпов В. Н.  (руск.) Разведчики … — М.: Мол. гвардия, 2004. ISBN 5-235-02711-6
  • Попов А. Ю. НКВД и партизанское движение. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2003. ISBN 5-224-04328-X
  • Ваўша́саў Станіслаў аляксеевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 154. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]